Стаць Дзедам Марозам так проста…

16:40 / 17.12.2018

Штогод рэдакцыя газеты сумесна з раённымі арганізацыямі «Беларускі саюз жанчын» і «Беларускі дзіцячы фонд» праводзяць акцыю «Ёлка жаданняў» – дзеці, якія знахо­дзяцца ў Варнянскім дзіцячым сацыяльным прытулку, пішуць пісьмы Дзеду Марозу, а дарослыя дапамагаюць чараўніку ажыццявіць іх жаданні.

IMG_6230.jpg

Сёлета навагод­нія святы ў прытулку будуць сустракаць чацвёра дзяцей. 
І ў кожнага з іх ёсць запаветная мара, якой дзеці падзялі­ліся з Дзедам Марозам.

IMG_6152.jpg

Сняжана (13 гадоў)
Дзяўчынка ў прытулку – самая дарослая. Яна  вучыцца ў 7 класе, і, як і ўсе, верыць у цуды..
Сняжана  вельмі сумуе па  маме і тату і марыць хутчэй вярнуцца дамоў. Але калі гэта Дзед Мароз выканаць не ў стане – усё ж і чараўнікі не на ўсе цуды здольны, – то хацела б атрымаць  мабільны тэлефон, каб у любы момант можна было патэлефанаваць маме. А яшчэ –  прыгожыя шапку і шарф, зімовыя боцікі і куртку.

Эрыка (7 гадоў), Макар (6 гадоў), Сяргей (5 гадоў)
У мінулым годзе Эрыка, Макар і Сяргей Каляды і Новы год таксама адзначалі ў прытулку. Так сталася, што і сёлета святы яны правядуць не з роднымі.
Эрыка, як сапраўдная дзяў­чынка, любіць усё прыгожае і марыць навучыцца рабіць прыгожыя прычоскі. Для гэтага ёй патрэбны банцікі, гумкі і заколкі для валасоў. А яшчэ яна марыць пра прыгожую ляльку і цацачную гітару.
Яе малодшы брацік Макар таксама з нецярпеннем чакае навагодняе свята і марыць пра робата на пульце кіравання і прыгожую машынку.
Самы маленькі з гэтай сям’і – Сяргей – верыць, што Дзед Мароз прынясе яму цукеркі, торт і фрукты, а таксама машынку на пульце, пазлы, фламастары і альбом.

33.jpg

Ажыццявіць гэтыя прос­тыя жаданні дзяцей Дзеду Марозу пад сілу – вядома, калі яму дапаможам мы з вамі. 
Адгукніцеся на дзіцячыя пісьмы, прынясіце свае ахвя­раванні або падарункі для дзяцей з дзіцячага сацыяльнага прытулку ў рэдакцыю раённай газеты (вуліца Энгельса, 2 «А») ці ў РА БСЖ (раённы выканаўчы камітэт, 2 паверх, Наталля Баніцэвіч) – і адчуйце сябе добрымі чараўнікамі. 

Рабіць цуды так проста, асабліва ў гэтыя чароўныя пе­раднавагоднія дні, – варта толькі вылезці з закаваўшага мноства добрых людзей тоў­стага панцыру пад назвай «гэта мяне не тычыцца», каб адчуць ні з чым не параўнальную радасць ад шчаслівай усмеш­кі дзіцяці.

IMG_6222.jpg

Текст:
Фото: Елена Ярошевич