З форума валанцёраў Ірына Стэх вярнулася з узнагародай

10:59 / 16.12.2010
1

У пачатку снежня ў Мінску праходзіў нацыянальны рэспубліканскі форум валанцёраў Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, які быў прысвечаны сусветнаму дню валанцёраў. У форуме ўдзельнічала і старшыня дабрачыннага валанцёрскага атрада “Прамень” Ірына Стэх (на здымку другая справа).


На рэспубліканскі форум сабраліся восемдзесят валанцёраў-лідараў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама госці з Украіны, Літвы, Латвіі і Даніі. Праходзіў ён пад агульным дэвізам: “Валанцёры – сэрца арганізацыі “Чырвоны Крыж”.
На працягу трох дзён валанцёры дэманстравалі майстар-класы па тайменеджменту, прафілактыцы ВІЧ, клоунатэрапіі і іншыя, абменьваліся вопытам, пазнавалі новае і карыснае, абмяркоўвалі праблемы і дзяліліся планамі на будучыню. Аб’ядноўвала ўсіх удзельнікаў форума агульная мэта – рабіць дабро. Дарэчы, заказать клоуна на свята зараз можна без праблем.
Цікава і разнастайна прайшоў вечар нацыі, дзе кожная краіна, вобласць, рэгіён прадстаўлялі сваю праграму, расказвалі аб сваёй валанцёрскай дзейнасці, асаблівасцях і славутасцях свайго краю. У выніку атрымалася цудоўная магчымасць для новых знаёмстваў, супрацоўніцтва і сяброўства.
А напярэдадні форуму ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне лепшых валанцёраў па выніках года ў розных намінацыях. Наша Ірына Стэх стала пераможцам у намінацыі “Валанцёр 2010 – старшыня пярвічнай арганізацыі Чырвонага Крыжа”. Віншуем!


Марына МАЦКЕВІЧ.