Прызы знайшлі пераможцаў

10:34 / 16.12.2010
2
Прыз за ўдзел у конкурсе "Шчодрая восень" – яблыкі ад нашага спонсара Часлава Станіслававіча Лабачэўскага – атрымала і другая пераможца конкурсу.

За подпісам "Ад Дануты" была "зашыфравана" наша даўняя чытачка Данута Вітольдаўна Тумкевіч, а "пазіравала" на конкурсных здымках яе абаяльная дачушка – шасцімесячная Юлечка.

Як бачна, узнагароды рэдакцыі – і дыплом, і яблыкі – дзяўчынцы вельмі спадабаліся.

Усім іншым чытачам "Астравецкай праўды" і наведвальнікам сайта www.ostrovets.by раім: удзельнічайце ў нашых конкурсах – і перамагайце! Асабліва каштоўных прызоў не абяцаем, але добры настрой – гарантаваны!