Прафілактычную акцыю «Жыццё даражэй за шыны!» правялі гудагайскія школьнікі

07:10 / 05.12.2018

Вучні 8б прававога класа Гудагайскай сярэдняй школы з класным кіраўніком Марыяй Алегаўнай Мальдзіс і начальнікам ДАІ Астравецкага РАУС Уладзімірам Іванавічам Александровічам сталі арганізатарамі прафілактычнай акцыі «Жыццё даражэй за шыны!».

IMG_20181130_131520.jpg

– Падобныя акцыі супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі і вучні нашага прававога класа праводзяць часта, – расказала намеснік дырэктара Гудагайскай сярэдняй школы Жанна Леанардаўна Янцэвіч. – Гэтая акцыя была накіравана на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў у зімовы перыяд і прапаганду выкарыстання зімовых шын.

Школьнікі сумесна з начальнікам ДАІ раздавалі вадзіцелям аўтамабіляў памяткі пра тое, як паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях на дарозе, і нагадвалі пра замену летніх шын на зімовыя.

   

IMG_20181130_130457.jpg


Текст:
Фото: з архіва Гудагайскай СШ