Настаўнікі спаборнічалі ў вершах

14:24 / 19.11.2018
1442

Вынікі раённага конкурсу паэзіі сярод настаўнікаў устаноў адукацыі падвялі на Астравеччыне.

– Гэты конкурс праводзіцца на Астравеччыне не першы раз. І амаль штогод ён мае працяг: нашы педагогі паспяхова ўдзельнічаюць у абласным фінале, які праходзіць у Гродне, – расказала старшыня раённага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ларыса Васільеўна Ярмоліч.

На гэты раз у фінал раённага конкурсу выйшлі настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі №1 Вольга Іванаўна Саковіч, ветэран педагагічнай працы Марыя Паўлаўна Пешка і настаўніца хіміі і біялогіі Міхалішкаўскай СШ Марыя Вацлаваўна Сяргей. Яны вынеслі на суд сваіх калег-педагогаў і школьнікаў ўласныя вершы, прысвечаныя школе і малой радзіме.

IMG_2988.jpg

IMG_2984.jpg

Настаўнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі ад раённага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. У хуткім часе яны стануць удзельнікамі абласнога этапу.


Текст: Елена Ярошевич
Фото: Антон Мальшевский
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений