Да ведама рыбаловаў-аматараў: правілы змяніліся

10:38 / 06.12.2010

З 13 лістапада 2010 года ўступілі ў сілу  змяненні ў правілах вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.12.2005 № 580. Рыбалоў-аматар сёння павінен ведаць:


130. У рыбалоўных угоддзях дазваляецца аматарскае рыбалоўства ўсіх відаў рыбы, за выключэннем вугра.
У выпадку вылаўлівання рыбы, ракаў, крэветак, міног, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, а таксама вугра, такую рыбу неабходна выпусціць назад у ваду жывой.
131. Пры аматарскім рыбалоўстве дазваляецца вылаўліванне рыбы, не дасягнуўшай прамысловай меры, якая прыводзіцца ў дадатку 3 да Правіл, па норме не больш 20 працэнтаў ад колькасці вылаўленай рыбы кожнага з відаў, для якіх устаноўлена прамысловая мера.
132. Рыбаловам у рыбалоўных угоддзях дазваляецца выкарыстоўваць для аматарскага рыбалоўства наступныя прылады і спосабы лоўлі:
нахлыстовыя, паплаўковыя і донныя вуды ўсіх сістэм, спінінгі, кружкі, жэрліцы, дарожкі;
ружжы і пісталеты для падводнага палявання (толькі пры правядзенні падводнага палявання);
традыцыйныя нацыянальныя прылады лоўлі рыбы ў парадку і паводле пераліку, вызначанага ў пункце 103 Правіл;
сачкі дыяметрам не больш  чым  0,5 метра з памерам ячэйкі менш за 10 міліметраў і пад’ёмныя сеткі памерам не больш 1х1 метр з ячэйкай менш за 10 міліметраў для лоўлі рыбы, якая будзе выкарыстана ў якасці прынады;
ракалоўкі ў парадку, вызначаным у падпункце 140.2 пункта 140 Правіл;
багорыкі з шырынёй крука не больш 9 сантыметраў і сачкі для пад’ёму з вады рыбы;
лоўля рыбы рукамі.
133. Рыбаловам дазваляецца:
лоўля ў рыбалоўных угоддзях (за выключэннем рыбалоўных угоддзяў, прадастаўленых у арэнду або бязвыплатнае карыстанне, на якіх арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства) не больш чым 5 кілаграмаў рыбы на аднаго рыбалова ў суткі і адной рыбіны, калі агульная вага з улікам яе вагі ў суме будзе перавышаць 5 кілаграмаў, або адной рыбіны, вага якой перавышае 5 кілаграмаў. У рыбалоўных угоддзях, прадстаўленых у арэнду або бязвыплатнае карыстанне, колькасць дазволенай да вылаву рыбы вызначаецца арандатарамі рыбалоўных угоддзяў у пуцёўках на платнае аматарскае рыбалоўства;
лоўля ракаў не больш 30 штук у суткі;
лоўля прэснаводных крэветак не больш 1 кілаграма ў суткі;
лоўля рыбы ў якасці прынады для лоўлі іншых відаў рыбы не больш 30 штук на аднаго рыбалова ў суткі.
134. Пры правядзенні спаборніцтваў па спартыўным рыбалоўстве абмежаванні па колькасці рыбы адмяняюцца.
136. Вылаўліванне ўсіх відаў рыбы забараняецца з 1 красавіка па 30 мая, за выключэннем аматарскага рыбалоўства, якое ажыццяўляецца рыбаловам адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным штучнай прынадай, з адным адзінарным, або падвойным, або патройным кручком  памерам не больш № 10 у светлы час сутак з берага.
138. Акрамя забароны на лоўлю рыбы ў тэрміны, прадугледжаныя ў пункце 136 Правіл, у рыбалоўных угоддзях уводзіцца забарона на:
лоўлю шчупака звычайнага з 1 па 31 сакавіка;
лоўлю сома звычайнага з 31 мая па 1 ліпеня;
лоўля сіга чудскага з 1 лістапада па 15 снежня;
лоўля ментуза звычайнага з 25 снежня па 28 лютага;
лоўля рака вузкапалага з 15 кастрычніка па 15 ліпеня;
лоўля прэснаводных крэветак з 1 красавіка па 15 чэрвеня;
прамысловая лоўля ўсіх відаў рыбы на зімавальных ямах з 1 кастрычніка па 15 красавіка.
140. Забараняецца:
140.2. аматарскае рыбалоўства:
прыладамі і спосабамі рыбалоўства, не вызначанымі ў пункце 132 Правіл;
з ужываннем на прыладах рыбалоўства падвойных і патройных кручкоў без бляшні, натуральнай або штучнай прынады;
з плавальных сродкаў у цёмны час сутак;
з ужываннем ракаловак у колькасці больш 3 штук на аднаго рыбалова даўжынёй больш за 100 сантыметраў з дыяметрам уваходнай адтуліны больш за 70 сантыметраў і ячэйкай менш за 22 міліметры;
з адначасовым выкарыстаннем аднаго або розных відаў прылад рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў больш чым 10 штук, на дарожку з судна з рухавікамі, а таксама падводнае паляванне, за выключэннем выпадку, указанага ў пункце 104 Правіл;
у перыяды, абазначаныя ў пунктах 136-138 Правіл;
з пакіданнем устаноўленых прылад рыбалоўства без нагляду;
рыбы, ракаў, крэветак, міног, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, вугра;
з выкарыстаннем жэрліцы («кружкоў», «ставак», «калабашкаў») без указання на іх прозвішча, ініцыялаў і адрасу ўладальніка;
140.3. прамысловае і аматарскае рыбалоўства:
з выкарыстаннем колючых прылад рыбалоўства, асвятляльных прыбораў або прыстасаванняў для лоўлі ракаў, агнястрэльнай або пнеўматычнай зброі (за выключэннем падводных стрэльбаў і  пісталетаў), прылад рыбалоўства, прынцыпы працы якіх заснаваны на выкарыстанні электрамагнітнага поля, ультрагуку і іншых прылад рыбалоўства, ужыванне якіх не дазваляецца Правіламі;
шляхам выбуху або з выкарыстаннем іншых прыстасаванняў, якія аказваюць шкоднае ўздзеянне на рыбу;
у рыбалоўных угоддзях на ахоўных прыродных і іншых тэрыторыях, на якіх рыбалоўства забаронена;
спосабам «гону», за выключэннем выпадкаў, калі ўжыванне гэтага спосабу прадугледжана рыбаводна-біялагічнымі абгрунтаваннямі, шляхам гацяў і спуску вады з рыбалоўных угоддзяў і спосабам «багрэння»;
ля чыгуначных і іншых мастоў, плацін, шлюзаў і помпавых станцый і іншых гідратэхнічных будынкаў, на якіх існуюць абмежаванні і забарона на гаспадарчую і іншую дзейнасць, на адлегласці бліжэй за 50 метраў у абодва бакі ад межаў гідратэхнічнага будынка;
шляхам перагароджвання стаўнымі сеткамі, пераноснымі стаўнымі пасткамі больш 1/3 шырыні рэчышча вадацёкаў, за выключэннем прамысловага вылаву вугра;
шляхам устаноўкі стаўных сетак і пераносных стаўных пастак у шахматным парадку на адлегласці бліжэй 100 метраў адна ад адной на вадаёмах і вадацёках;
140.6. выкарыстанне грамадзянамі маламерных суднаў і суднаў з рухавікамі ў рыбалоўных угоддзях у тэрміны забароны на лоўлю рыбы, вызначаныя ў пункце 136 Правіл.
140.10. знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях або на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў з забароненымі прыладамі рыбалоўства і (або) рыбай, лоўля якой у дадзеным раёне і ў дадзены час забаронена або вага якой перавышае нормы, вызначаныя ў пунктах 131 і (або) 133 Правіл, без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання рыбай;
140.16. стаянка механічных транспартных сродкаў у межах узбярэжных палос водных аб’ектаў да 30 метраў ад берагавой лініі воднага аб’екта, за выключэннем механічных транспартных сродкаў органаў рыбалоўнага кантролю, сістэмы забеспячэння аховы Рэспублікі Беларусь, арандатараў рыбалоўных угоддзяў і іншых юрыдычных асобаў пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць іх знаходжання ў рыбалоўных угоддзях;
140.17. мыццё транспартных і іншых тэхнічных сродкаў у межах водаахоўных зон водных аб’ектаў;
140.18. уезд і перамяшчэнне ў рыбалоўных угоддзях (вадаёмах і вадацёках), у тым ліку пакрытых лёдам (акрамя арганізаваных перапраў), механічных транспартных сродкаў, за выключэннем механічных транспартных сродкаў органаў рыбалоўнага кантролю, сістэмы забеспячэння бяспекі Рэспублікі Беларусь, арандатараў рыбалоўных угоддзяў пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць іх знаходжання ў рыбалоўных угоддзях для выканання ўскладзеных на іх задач і функцый.


 А. ЦЭЙКА, начальнік раённай прыродаахоўнай інспекцыі.