Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама ўзнагароджаны Ігар Шалудзін

11:11 / 03.11.2018

Старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Яраслававіч Шалудзін за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Астравецкага раёна узнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

IMG_18007.jpg

Астравецкі раён сёння дынамічна развіваецца. І вялікая заслуга ў гэтым – яго кіраўніка, старшыні райвыканкама Ігара Яраслававіча Шалудзіна, – сказаў, уручаючы ўзнагароду, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Іосіфавіч Дзяшко. – Таму было прынята рашэнне адзначыць яго ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна галоўнай узнагародай абласнога выканаўчага камітэта.

Нагадаем:Ігар Яраслававіч Шалудзін узначаліў Астравецкі райвыканкам менш чым два гады назад, у студзені 2017 года. За гэты час па большасці паказчыкаў раён зрабіў значны крок у сваім развіцці, што і было адзначана кіраўніцтвам аблвыканкама.

IMG_18068.jpg


Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик