Репортёр выходит в свет. Хватает ли в Островце спортивных объектов?

08:18 / 04.11.2018
1854

У нашай краіне спорту і здароваму ладу жыцця надаецца значная ўвага. І ў гэтым накірунку Астравец за апошні год зрабіў вялікі крок наперад: здадзены новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс, у хуткім часе чакаецца адкрыццё стадыёна пасля рэканструкцыі і шматфункцыянальнага  спартыўнага   комплексу. 
   Ці дастаткова, на думку гараджан і гасцей горада, у Астраўцы спартыўных аб’ектаў – высвятляў наш карэспандэнт.

Мароз2.jpg

Валерыя Мароз, вучаніца 10 класа:

– Я некалі займалася лёгкай атлетыкай, нават у раённых і абласных спаборніцтвах удзельнічала, а потым пераключылася на танцы. 
У новым фізкультурна-азда­раўленчым комплексе некалькі разоў была з бацькамі. Мне там спадабалася.

Липски2.jpg

Віктар Ліпскі, вадзіцель:
– Можа, пакуль што спартыўных аб’ектаў і недастаткова: кажуць, што Астравец прырасце на некалькі тысяч жыхароў.
Яшчэ адно пытанне – час работы аздараўленчых комплексаў: ці шмат наведвальнікаў там будзе ўдзень? Днём усе працуюць, а вечарам хочацца адпачыць пасля работы. Застаюцца выхадныя – а тады ў  залу, напэўна,  не прабіцца.
У краіне ідзе актыўная прапаганда здаровага ладу жыцця. У маёй маладосці такога не было. Гэта зараз веласіпед выкарастоўваецца ў спорце, а гадоў 40 назад ён быў, лічы, галоўны транспартны сродак, бо на ўвесь Гудагай тады з машын было два запарожцы і адны жыгулі. 

Усціменка.jpg

Вадзім Усціменка, настаўнік фізічнай культуры і здароўя:
– У Астраўцы і Гервятах і дагэтуль былі  фізкультурна-аздараўленчыя комплексы. Здаецца, што таго, што ўжо пабудавана і яшчэ ўзводзіцца з фізкультурна-спартыўных аб’ектаў для горада, будзе дастаткова. Упэўнены, што пуставаць яны не будуць: моладзь зможа займацца ў розных секцыях. 
Я ўжо некалькі разоў хадзіў у фізкультурна-аздараўленчы комплекс, што у другім мікрараёне. Спадабалася. Адзінае, што засмучае, – кошт квіткоў у басейн: 5 рублёў за гадзіну.

Яхімовіч.jpg

Валерыя Яхімовіч, вучаніца 10 класа:
– Я спортам не цікаўлюся, таму спартыўныя аб’екты не лічу і не ведаю, якія там залы ці трэнажоры. Мне больш да душы танцы – іх таксама можна аднесці да аднаго з  відаў спорту.
Мне здаецца, у Астраўцы хапае спартыўных аб’ектаў. 

Текст: Антон Мальшевский
Фото: Антон Мальшевский
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений