Сёлетні год выдаўся ўраджайным на яблыкі

14:01 / 21.10.2018

Сёлетні год выдаўся ўраджай­ным на яблыкі. Дрэўцы, скрозь аблепленыя чырванабокімі сакавітымі пладамі, так і імкнуцца пазбавіцца цяжару.

Галоўная задача ў гэтыя пагодныя восеньскія дні – як мага хутчэй  сабраць саспелыя плады ў КСУП «Варняны», дзе яблыневы сад раскінуўся ажно на 100 гектарах.

–  Дапамагчы вяскоўцам сабраць ураджай яблыкаў адгукнуліся ледзьве не ўсе прадпрыемствы і арганізацыі горада і раёна – за што хочацца шчыра падзякаваць лю­дзям, – гаворыць першы намеснік старшыні  райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Руслан Мікалаевіч Сачко. – Таварныя яблыкі практычна сабраныя, застаецца сабраць ападкі. 

Текст: