Работнікі культуры прымалі віншаванні

18:47 / 12.10.2018
5479

Узнагароды, кветкі, песні і танцы – напярэдадні Дня работнікаў культуры віншаванні прымалі тыя, каму прывычней самім стаяць на сцэне і дарыць радасць гледачам і слухачам.

IMG_1322.jpg

– Прафесія работніка культуры складаная, бо,  дорачы людзям свята і добры настрой, вы самі не маеце магчымасці адпачыць. Нават у сваё прафесійнае свята вы знаходзіцеся на сцэне. Дзякуючы вашаму таленту, натхненню,  працавітасці і прафесіяналізму, Астравеччына займае пачэснае месца ў культурным жыцці Гродзеншчыны, – адзначыў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Віктар Свіла. –  Упэўнены, што ў кожным з вас закладзены вялікі патэнцыял і  вы і надалей будзеце радаваць нас сваёй працай, спрыяць захаванню культурнай спадчыны і традыцый раёна, праслаўляць яго ўнікальнасць і прыгажосць.

IMG_1169.jpg

Ад раённага выканаўчага камітэта Віктар Свіла ўручыў Ганаровыя граматы Алене Малышавай і Аляксандру Юргелянцу, Падзячныя лісты – Ганне Якубцэвіч і Надзеі Вайцяховіч, ад раённага Савета дэпутатаў Ганаровыя граматы – Вользе Валадзько і Мікалаю Сафранкову , Падзячныя лісты – Наталлі Ярашэвіч і Таццяне Клышко.

IMG_1180.jpg

Віншаванні, падарункі і ўзнагароды ў перадсвяточны  дзень работнікам культуры  адрасавалі старшыні раённых  арганізацый ГА БРСМ Віялета Алексеявец,  РГА “Белая Русь” Ірына Раткевіч і ГА “Беларускі саюз жанчын” Наталля Баніцэвіч, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Бразінскі і савета ветэранаў Расціслаў Герт, начальнікі РАНС Віталь Рыбак і РАУС Дзмітрый Місюк, выконваючая абавязкі загадчыка сектара культуры Інга Купрэвіч.

Падарункі ад старшыні прафсаюза работнікаў культуры Наталлі Ачарэтавай атрымалі маладыя спецыялісты.

IMG_1296.jpg

IMG_1303.jpg

IMG_1307.jpg

IMG_1310.jpg

IMG_1313.jpg

IMG_1161.jpg

IMG_1162.jpg

IMG_1165.jpg

IMG_1186.jpg

IMG_1189.jpg

IMG_1193.jpg

IMG_1202.jpg

IMG_1208.jpg

IMG_1215.jpg

IMG_1220.jpg

IMG_1222.jpg

IMG_1225.jpg

IMG_1230.jpg

IMG_1232.jpg

IMG_1236.jpg

IMG_1240.jpg

IMG_1242.jpg

IMG_1243.jpg

IMG_1258.jpg

IMG_1164.jpg

IMG_1263.jpg

IMG_1275.jpg

IMG_1285.jpg

IMG_1295.jpg


Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений