Педагогі атрымалі віншаванні і ўзнагароды

16:04 / 05.10.2018

Песні і танцы, пажаданні і ўзнагароды – сёння ў кінаканцэртнай зале “Астравец” віншавалі педагогаў раёна.

– Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём настаўніка. Ваша прафесія – адна з самых ганаровых, яна патрабуе мэтанакіраванасці і натхнення, душэўнасці і дабрыні. На вас ляжыць адказнасць за выхаванне маладога пакалення – і гэта вялікая праца, якая заслугоўвае павагі. Настаўнік не толькі аддае вучням свае веды і ўменні, але і часцінку сваёй душы, – сказала, віншуючы настаўнікаў раёна і ветэранаў педагагічнай працы, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук – і ўручыла метадысту вучэбна-метадычнага кабінета Вользе Анатольеўне Альфер, дырэктару Спондаўскага НПК Кацярыне Іванаўне Емельян і кіраўніку дадатковай адукацыі Гудагайскай СШ Марыі Карлаўне Васілёнак Ганаровыя граматы райвыканкама, а дырэктару Падольскага НПК Івану Францавічу Сухарэўскаму, загадчыцы Альхоўскага дзіцячага сада Людміле Станіславаўне Грэйць Падзячныя лісты райсавета дэпутатаў.

IMG_0520.jpg

 Віншаванні, падарункі і ўзнагароды ў гэты дзень педагогам адрасавалі старшыні раённых арганізацый РГА “Белая Русь” Ірына Фёдараўна Раткевіч і ГА “Беларускі саюз жанчын” Наталля Вікенцьеўна Баніцэвіч, начальнік аддзела адукацыі Аксана Анатольеўна Землякова і старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі Ларыса Васільеўна Ярмоліч.

Шмат пазітыўных эмоцый, добры настрой і радасць тым, хто займаецца навучаннем і выхаваннем падрастаючага пакалення, падарылі школьнікі і артысты раённай культуры – Аляксандр Юргелянец, Юрый Інаровіч і Яраслаў Вянгроўскі.

IMG_0516.jpg

IMG_0524.jpg

IMG_0536.jpg

IMG_0550.jpg

IMG_0558.jpg

IMG_0577.jpg

IMG_0587.jpg

IMG_0628.jpg

IMG_0650.jpg

IMG_0673.jpg

IMG_0686.jpg

IMG_0709.jpg

IMG_0690.jpg

IMG_0724.jpg

IMG_0726.jpg

Текст:
Фото: Елена Ярошевич