Свята бульбы зладзілі ў Вароне

08:58 / 03.10.2018
Варонскі дом культуры святкаваў своеасаблівыя дажынкі. Прысвяцілі іх другому хлебу беларусаў – бульбе.

У фае гасцей сустракала дзіцячая бульбяная фантазія: вырабы з гародніны, абавязковым элементам  кожнага з якіх была «гераіня» свята. 

IMG_1338.JPG(1).jpg

IMG_1327.JPG(1).jpg

Культурную праграму для вяскоўцаў ладзілі, як кажуць, усім мірам: радавалі сваёй творчасцю не толькі мясцовыя артысты – прыехалі госці і з іншых Дамоў культуры нашага раёна. Актыўнымі ўдзельнікамі праграмы сталі і самі гледачы: яны адказвалі на пытанні бульбяной віктарыны, спрабавалі сябе ў ролі акцёраў у экспромт-пастаноўцы казкі і выпрабоўвалі шанцаванне ў латарэі. 

IMG_1359.JPG(1).jpg

Цікавае свята, неспадзяваныя сюрпры­зы, усмешкі і шчырыя апладысменты  прыўзнялі варонцам настрой – яны яшчэ доўга не разыходзіліся. А моладзь працягвала веся­ліцца яшчэ і вечарам – на дыскатэцы.

Іван ПЕТРЫК, фота аўтара.


Текст: Главный администратор