Что делать с небывалым урожаем яблок и картофеля?

11:13 / 24.09.2018
3108
Яблыкі ў гэтым годзе ўрадзілі. Куды падзець лішкі ўраджаю, высвятляў карэспандэнт «АП»

IMG_9331.jpg

Прадай
Калі ў вас ёсць вольнаы час, то рэалізацыя лішніх яблыкаў  можа стаць не толькі матэрыяльна выгаднай, але і цікавай. Гэтым карыстаюцца некаторыя астраўчане – у асноўным пенсіянеры. Па буднях і ў выхадныя дні яны з кошычкам-другім яблыкаў выходзяць на гандлёвыя лаўкі. І забіваюць тым самым трох зайцаў: лішкі збудуць, грошай падзаробяць і з людзьмі паразмаўляюць.

яблоки на торговых рядах.jpg

Аднак для тых, у каго такіх кошыкаў кожны дзень набіраецца некалькі дзясяткаў, падобны спосаб наўрад ці падыдзе: хоць суткамі сядзі – столькі не прадасі. Ды яшчэ ж трэба думаць, як іх даставіць да тых ганлёвых радоў, – для пажылога чалавека таксама задача не з лёгкіх.

Аддай
Калі ў вас хапае часу толькі на тое, каб падабраць з зямлі апалыя яблыкі, а вам яны без патрэбы, скарыстайцеся спосабам, які апошнім часам набірае сярод астраўчан усё большую папулярнасць: аддайце іх бясплатна – ды не сябрам, якія з вашай «падачы» таксама на гэтыя фрукты ўжо нават не глядзяць, а незнаёмым людзям. Закіньце аб'яву ў газету або ў сацыяльныя сеткі – жадаючыя забраць знойдуцца. А калі жывяце на бойкай вуліцы – проста выстаўце скрынку ці кошык ля веснічак: мо каму спатрэбяцца? Усё ж лепш, чым згніюць… Ведаю: многія так робяць.

В.Хацяновіч. Вітамінізацыя.jpg

Здай
Яблыкі-апад прымае служба нарыхтовак Астравецкага філіяла Гродзенскага абл­спа­жыў­таварыства па 5 капеек за кі­лаграм. Інфар­ма­цыю для сувязі з нарыхтоўчай канторай можна знайсці на стэндах сельскіх і га­радскіх мага­зінаў Астравецкага філіяла  абл­спа­жыўтаварыства.

*Разлік можна атрымаць адразу. Вяскоўцы, якія рабілі заяўку ў мясцовым магазіне, атрымаюць грошы ад прадаўца па званку з канторы – часцей за ўсё у дзень здачы. 


* Від яблыкаў не мае значэння – галоўнае, каб на іх не было гнілі. 


*Прыём таварных яб­лы­­каў пакуль вядзецца толькі па заяўках сельгас­прад­прыемстваў.


На сённяшні дзень нарых­тоўчая кантора закупіла 120 тон яблыкаў. Некаторыя скажуць: здаваць – не варта скурка выдзелкі… Але калі ў каго «прамысловыя запасы» – то чаму б не паспрабаваць зарабіць хоць нешта?

яблоки.jpg

Не яблыкам   адзіным
Бульба ў гэтым годзе таксама ўрадзіла. Служба нарыхтовак закупле яго па 15 капеек за кілаграм. 
Другі хлеб у канторы прымае спецыяльная камісія, якая ацэньвае яго стан: бульба павінна быць адборнай, сухой, без гнілі, пашкоджанняў драцянікам і іншых пашкоджанняў. Яна таксама прымаецца ў сетках.
Як і кожны год, у Гудагай, дзе размяшчаецца раённая «база», можна здаваць капусту, моркву, буракі, часнок, а таксама брусніцы і журавіны.

капуста.jpg

Каментарый
– Ураджай яблыкаў у гэтым годзе багаты, таму мы чакаем ад астраўчан заявак, – расказвае начальнік службы нарыхтовак Ніна Мікалаеўна Бразевіч. – Цана 5 капеек за кілаграм устаноўлена па ўсёй рэспубліцы і ўжо не павялічыцца. «На яблыках» у нас працуюць тры машыны, якія па заяўках даедуць у любы куточак раёна. Дапамагае нарыхтоўчая кантора і з тарай – аб тым, што яна патрабуецца, неабходна паведаміць у заяўцы.

IMG_9381.jpg

Прыязджае машына ў агавораны дзень і час – нават а дзявятай гадзіне вечара. Аднак трэба разумець, што калі ў маршрут уваходзіць некалькі кропак збору, то яна можа прыехаць раней прызначанага часу або, наадварот, пазней. Але аб гэтым мы паведамляем кліентам загадзя. Трэба мець на ўвазе, што машыну мы адпраўляем на раён у індывідуальным парадку, калі чалавек здае не менш як 500 кілаграмаў яблыкаў. Калі ж заяўка ўваходзіць у агульны маршрут, машына забярэ і 50 кілаграмаў. 

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений