Напярэдадні Дня беларускага пісьменства да астравецкіх аўтараў завітаў госць з Украіны

15:13 / 03.09.2018
7852

Чарговую сустрэчу астравецкія аматары слова прысвяцілі Дню беларускага пісьменства.

1.jpg

Пасля летняга перапынку ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання «Астравецкай зямлі галасы» ізноў сустрэліся ў раённай бібліятэцы. Сустрэча адбылася напярэдадні Дня беларускага пісьменства, і прысвяцілі яе гэтаму святу, а таксама Году малой радзімы – зразумела, што родная мова і радзіма – тэмы, якія цесна злучаны паміж сабой.

Беларускае слова гучала ў гэты дзень ў вершах Людмілы Кухарэвіч і Таісы Сямёнавай і ў прозе аўтара гэтых радкоў.

2.jpg

На сустрэчы таксама чыталі вершы на рускай і ўкраінскай мовах ад Капіталіны Пятроўскай  Аляксандра Марозава і госця з горада Пакроўска (Украіна) Віталя Міхайлава, які прэзентаваў у Астраўцы сваю кнігу «Детали».

3.jpg

Аўтары шмат разважалі пра творчасць, пра тое, у які час лепш пішацца, а таксама абмеркавалі ідэю выдання сумеснага зборніка.

Текст: Светлана Фёдорова
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений