На первенство Европы? Одной левой!

12:18 / 03.09.2018

Артур Цехановіч стаў кандыдатам у майстры спорту па боксе.

BGG-2018_rot-600x700-1000x1340.jpg

У канцы жніўня ў Гродне праходзіла першынства рэспублікі па боксе, пераможцы якога будуць прадстаўляць Беларусь на першынстве Еўропы – яно адбудзецца ў кастрычніку ў Анапе.

У спаборніцтвах прымалі ўдзел юныя баксёры 2002/2003 гадоў нараджэння, сярод якіх былі і астраўчане. Алег Сільвановіч, які выступаў у вагавой катэгорыі да 52 кг, Максім Каспяровіч – вагавая катэгорыя да 63 кг. Хлопцы правялі добрыя баі, аднак удача ў той дзень усміхнулася іх праціўнікам.

А вось наш зямляк Артур Цехановіч, які выйшаў на рынг з першым юнацкім разрадам па боксе,  выйграў чатыры баі, выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту – і трапіў у каманду  баксёраў, якая адправіцца на юніёрскае першынства Еўропы.

Віншуем Артура з перамогай!

Текст: