По тысяче рублей каждой школе района подарил райисполком к началу нового учебного года

16:32 / 01.09.2018

Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года, прайшлі 1 верасня ва ўсіх школах раёна.

IMG_7232.JPG

У гэтым годзе за парты села 3033 вучні – упершыню, пачынаючы з 2008 года, іх колькасць пераўзышла трохтысячны рубеж, і гэта не можа не радаваць: значыць раён расце і развіваецца!

Павіншаваць вучняў, настаўнікаў і іх бацькоў з пачаткам новага этапу захапляльнага падарожжа ў краіну ведаў прыйшлі-прыехалі члены раённага выканаўчага камітэта, дэпутаты раённага і мясцовых Саветаў дэпутатаў, шэфы.

Рашэннем райвыканкама усе школы раёна з нагоды пачатку  новага навучальнага года атрымалі ў якасці падарунка сертыфікаты на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ў памеры 1 тысячы рублёў – кожнай!

Текст: Нина Рыбик