Проза і вершы – Астраўцу
Ода Астраўцу
Я вітаю цябе, Астравец,
У гэты радасны сонечны дзень.
Тваёй славы праменіць вянец,
Шчасцем поўняцца сэрцы людзей.
У атачэнні бароў векавых,
У абдымках рачное вады
Паўстаеш ад стагоддзяў сівых,
Старажытны ты наш й малады.
Шмат пабачыў ты і перажыў –
Працаўнік, абаронца, баец.
Сваёй годнасцю даражыў
Горды, велічны Астравец.
Тваіх вуліц шырокіх прасцяг
І вясновую квецень садоў
Хачу бачыць да скону жыцця,
Наймілейшы з усіх гарадоў.
Таіса СЯМЁНАВА.
Дети твои, Островетчина
Была когда-то поговорка,
Что Островец – всему конец.
Теперь, с началом века-стройки,
Все люди едут в Островец.
Здесь новый город скоро будет
И мирный атом навсегда
Служить начнет всем нашим людям,
Чтоб лучше жизнь у нас была.
Но ведь не только этим славен
Наш добрый, старый Островец!
Талантов много здесь взрастили –
Поцеловал их всех Творец.
Тут Богуш-Шишка появился,
Тут Казимир Свояк творил…
Наш край всегда людьми гордился,
Которых миру подарил.
В стране, где солнышко восходит,
Основу дружбы заложил
Наш первый консул, наш Гашкевич,
И тем почет свой заслужил.
Тут Короткевич, приезжая,
С Адамом Мальдисом вдвоем,
О нашем крае рассуждали,
Мечтали – каждый о своем.
У нас работая в газете,
Писатель Тяжкий здесь творил;
Свои рассказы и сюжеты
Он в наших людях находил.
Александрович Виктор, график,
Мальчишкой начал рисовать,
Здесь проложил он жизни трафик,
В краю родном стал созидать.
Тут Покульницкий вырос, скульптор,
Себя в скульптуре он раскрыл.
Он белорусскую культуру
В своих работах воплотил.
А вот картины милы сердцу –
Вся Островетчина на них.
Как будто он открыл нам дверцу
Своей души, ее родник.
Олег писал их Дробышевский
Родные дали, ширь полей…
Художник он для всех известный,
Наш Островец – его Орфей!
И Воронович-мать творила,
И продолжает дочь ее
Картины сочные, живые –
Отражено в них бытие.
Профессор Пырочкин учился –
Его тут лучшая пора…
Всю жизнь к учению стремился,
Отсюда вышел в доктора.
А ксендз Нестюк в селе Гервяты
Создал такую красоту!
Со всех концов к нам, как на свято,
Спешат увидеть гордость ту.
Он сделал там легенду края,
Какую сердцем сотворил,
Зовут в народе место – раем…
Его он людям подарил.
Поэт Володько жил в Подольцах,
Навек свой край он полюбил.
В нем закрутились жизни кольца,
В любви к Отчизне стих ожил.
И Лобачевский край наш славит,
Второй Мичурин, садовод.
Трудом своим природу правит,
Выводит яблонь новый сорт.
Цвети, любимая отчизна,
Всех воспитала ты не зря,
Милей, дороже нет нам в жизни,
Чем Островецкая земля!
Александр ХАРИТОНОВ.
Родны мой горад
Мой мілы, родны Астравец! Ты нібы востраў, упакаваўся ў зялёнае кола лесу на зліцці некалькіх рачулак.
Некалі ў жніўні ты прыняў мяне ў свае абдымкі. За паўстагоддзя нашага сумеснага жыцця я ўрасла ў цябе ўсімі сваімі пачуццямі, бязгучнаю песняю любові да цябе і падзякі.
Ты з кожным днём маладзееш – а я старэю пад тваім надзейным дахам. Ганаруся і любуюся табою, тваімі новабудоўлямі.
Але памятаю і твае выбітыя вуліцы-брукаванкі, маленькі аўтобус, які, кульгаючы, 55 год таму прывёз мяне на працу. Плакала неба дробным жнівеньскім дожджыкам, калі я першы раз ступіла на тваю зямлю.
Кожны дзень мяне выпрабоўвала жаданне і вялікая надзея ўбачыць сваё мястэчка квітнеючым, прыгожым горадам. За доўгія гады нашага сяброўства ты непазнавальна змяніўся. Твае заўсёды прыбраныя старыя і новыя вуліцы, чыстыя тратуары – радасць вачэй. Выраслі новыя школы, дзіцячыя сады, аптэкі, крамы… Патанаюць у кветках куточкі для адпачынку.
Аднавіў працу касцёл Узвышэння Святога Крыжа. Усім мірам узвялі царкву Святых апосталаў Пятра і Паўла – і цяпер часта слухаем бомы-канцэрты яе званоў. Прынялі ў сваю вялікую сям’ю людзей з чарнобыльскай зоны, а зараз – і будаўнікоў АЭС, і энергетыкаў.
Тут жывуць мае былыя вучні. Іх шмат выйшла са сцен Астравецкай школы №1 за 43 гады маёй працы. Тут жывуць іх дзеці, будуць жыць іх унукі і праўнукі…
А ты, мой родны, мой любы, слаўны Астравец, з кожным днём будзеш расці і прыгажэць. Шчасця твайму народу!
Яна ГАЛІНА.
Маленькая радзіма
Дзе шэпчуць лозы ля ракі,
Дзе салаўі пяюць усю ночку, –
Там туманы ў лугах усплылі
І заблудзіліся ў садочку.
Мая маленькая радзіма
Святлом любові ўзрасціла;
Твая вялікая душа,
Мая маленькая радзіма,
Дзяцінства зорнага ўзлёт,
Юнацтва яснае світанне,
І светлых мар маіх палёт,
Кахання першага расстанне.
Тут ногі босыя мае
Цяпло дарог тваіх адчулі...
О, як цяпер мне не стае
Усмешкі любае матулі!
Тут мой пачатак і працяг,
К табе я сэрцам парываю,
Зямля бацькоў, дзядоў зямля,
Ты для мяне зямля святая!
***
Дакраніся да сэрца сваёю красой,
Дарагая мая, адзіная.
Адзавіся светлай, празрыстай душой,
Песняй вясны салаўінаю.
Неба блакітам i спевам крыніц,
Шэптам лесу, гаючымі краскамі,
Яркім сполахам начных зарніц,
Палыном і сваёю ласкаю.
Будзь мне матуляй, радзіма мая,
Ад калыскі і ў жыццёвых завеях
Да цябе прыхінаюся
З любасцю я
І ў абдымках тваіх маладзею.
Веру: прыйдзе часіна твая –
Светлая, добрая, зорная.
Аб табе мае думы і песня мая,
Старана мая непаўторная.
Людміла КУХАРЭВІЧ.
Осень. Октябрь
Еще позволено любить,
Еще так хочется смеяться,
Еще губами воздух пить
И небом синим наслаждаться.
Еще летят смешные паучки,
На сеточках своих искрятся
И ищут потайные уголки,
Чтоб зимнею порой скрываться.
Еще кружится голова,
Еще покой дождем не смыт,
Хотя с деревьев, словно капельки свечи,
Стекает за листочком лист…
Светлана БАТЮЛЕВА.
Вёска майго дзяцінства
Вёсцы Індрубка прысвячаецца
Край зялёных лясоў і высокіх узгоркаў,
Што прывабліва клічуць у сваю далячынь.
Край жытнёвых палёў і бялюткіх рамонкаў,
Што глядзяцца ў бязмежную цёплую сінь.
Край дзівосных легенд аб палацы на ўзвышшы,
Дзе схавана нібы многа скарбаў у зямлі.
Край бабуліных казак, што ніхто не напіша,
Толькі мы ў сваёй памяці іх збераглі.
Тут бацькоўская хата ў дрэвах цяністых
Запрашае прыйсці на знаёмы парог,
Наталіцца вадою гаючай, празрыстай,
Адпачыць пасля пройдзеных у свеце дарог.
Дакрануся да яблыні цёплай ад сонца –
Тут стаяла маленькай у духмянай траве…
І прайду, як раней, па сцяжынцы бясконцай
Да далёкага лугу ў зямным харастве.
Аб забавах маленства жывуць успаміны
У кветках, у травах, люстранай вадзе…
І схіляе вярба да рачулкі галіны,
Нібы ціха размову аб вечным вядзе…
Краю родны! На жаль, ужо нельга вярнуцца
Да бацькоўскага дому, да сонца ў лугах…
Толькі сэрцам хачу да цябе прыгарнуцца
І ўзяць усю любоў у жыццёвы свой шлях.
Вольга САКОВІЧ.
Зерне
Яго не кідаюць у адно месца жменямі, а раскідваюць па ўсім полі. І яно расце, як легла – дзе гушчэй, а дзе і рэдка. І авёс, і проса, і жыта, і грэчка – хлеб, адно ім слова. І між імі прарастае пустазелле. І чым менш дагледжанае поле, тым яго болей.
Вы бачылі, як збожжа збіраюць? Адным укосам. І ў наступны год сярод зерня множыцца пустазелле. Руплівы гаспадар па восені яго выбірае, а абыякавы – застаецца без ураджаю. І галодны пачынае сытага есці… Па гісторыі мы тое праходзілі. Столькі год – і нічаму нас не навучылі…
Усё жыццё на кагосьці азіраешся – як той зрабіў, як гэты. Вучымся, пераймаем. Нешта не разумеем, але ўсё роўна на плечы накідваем. Навошта? Яно ж прарастае! А калі не сам, а падштурхнулі? Плечы твае? Ім і гнуцца. Чаму кажуць: пасля бою кулакамі не машуць? Ужо ёсць пераможны. Думаць апасля позна. Безумоўна, нешта можна правіць – адышоў адзін цягнік, другі прыйдзе. А час?! Пускаем хвіліны па ветры. А ў выніку – гады і стагоддзі.
Чаму я пра зерне распачала? Бо расце яно доўга – чакаць і чакаць… І калі не весці барацьбу з пустазеллем сёння… Не азірацца, як нехта, а як ты сам. Любы прымус павінен быць толькі твой, па тваёй добрай волі. Змагайся, адстойвай, я ведаю, што табе ад таго будзе гаршэй, але менш сораму! І надзея на адраджэнне запалае пунсовым полымем.
Святлана ЕЎТУШЭНКА.