В Островце впервые прошла гонка с препятствиями Volat и собрала более 50 участников (Обновлено)

11:37 / 03.09.2018
5027

У нядзелю, 26 жніўня, пакуль нехта адпачываў пасля суботняга свята ў гонар 550-годдзя Астраўца, многія працягвалі віншаваць  любімы горад  самым актыўным і спартыўным чынам: яны выйшлі на старт гонкі з перашкодамі  «Волат», якая  сабрала больш за 50 удзельнікаў. 

IMG_7212.JPG

Экстрэмальная гонка пра­ходзіла ў Астраўцы ўпер­шыню. Яе ініцыятарам вы­сту­піў Ва­дзім Лебядзевіч, дапа­могу ў пра­вядзен­ні аказаў раённы фіз­культурна-спартыўны клуб.

IMG_7201.JPG

Спаборніцтвы праходзілі каля зоны адпачынку ў першым мік­ра­раёне. Выйсці на старт мог амаль любы жадаючы – было ўсяго адно абмежаванне: узрост удзельнікаў ад пяці гадоў.  Прэтэндэнты на званне волата дзяліліся на пяць груп: 5-7 гадоў, 8-11 гадоў, 12-15 гадоў, 16+ і эліта – у залежнасці ад гэтага павялічваліся дыстанцыя, колькасць і асаблівасці перашкод.

 Дарэчы,

калі ўдзельнік не мог прайсці перашкоду, яму трэба было выканаць штрафное заданне – але гэтым правам скарыстаўся толькі адзін чалавек, і ўсяго аднойчы.  

IMG_7256.JPG

Першаадкрывальнікамі астравецкага «Волата» сталі тры хлопчыкі – яны выступалі у самай малодшай групе. Нібы гуляючы, дзеці прабеглі 550 метраў, прапаўзаючы і пераскокваючы ўсе перашкоды, якія трапляліся ім на шляху. На ўсялякі выпадак побач з дзецьмі беглі таты – але іх дапамога не спатрэбілася. Першым прыйшоў да фінішу Захар Пільвінскі. Мацвей Сакалоўскі і Ягор Буднік – другім і трэцім адпаведна.

У другой групе на дыстанцыю 1 550 метраў выйшлі ўжо 11 хлопчыкаў і дзяўчынак. Бар’ер адзін, другі, «пастка», некалькі рулонаў  з сенам і іншыя – не ва ўсіх атрымлівалася пераадольваць  перашкоды, а некаторыя нават сышлі з дыстанцыі. Перамогу святкаваў Павел Казлоў, на другім месцы быў Ярамір Парамонаў, на трэцім – Юлія Лебядзевіч.

У групе 12-15 гадоў было пяць удзельнікаў – ім трэба было прабегчы 3 кіламетры і пера­адолець больш за 25 перашкод. На адным дыханні прайшоў дыстанцыю Мацвей Тымрук, крыху адсталі ад яго Даніла Лянкевіч і Рычард Рудзеўскі.

IMG_7267.JPG

Больш відовішчнымі былі спаборніцтвы сярод дарослых – да іншых перашкод ім дадаваліся пераход ракі ўброд, бег з мяшкамі, напоўненымі пяском, «змейка» на гары (спуск, пад’ём, спуск), кантаванне пакрышак. Групе 16+ – на старт выйшлі 12 чалавек – трэба было прайсці дыстанцыю ў 4 кіламетры. Першым – і даволі эфектна, з перакульваннем, фінішаваў Радзівон Машкоў. Секундная інтрыга ўзнікла ў барацьбе за другое і трэцяе месцы – «срэбра» вырваў Павел Лянкевіч, з «бронзай» завяршыў гонку Аляксандр Польскі.

IMG_7405.JPG

IMG_7417.JPG

Самым масавым стаў элітны забег. Двойчы прайсці дыстанцыю групы 16+ вырашылі 23 чалавекі – на старце іх давялося падзяліць на дзве групы. Дарэчы, у гэтай групе на роўных удзельнічалі аматары спорту і тыя, для каго добрая фізічная форма – гэта патрабаванне прафесіі. Вялікую частку ўдзельнікаў склалі ваенна­служачыя 1146 гвардзейскага зенітнага ракетнага палка. Таксама трэба адзначыць, што на 8 кіламетраў з перашкодамі выйшла Людміла Шкурко, якая ў гэты ж дзень, да старту «Волата», прабегла 20 кіламетраў з клубам «Муравейка».

Цікава было назіраць, як удзельнікі праходзілі элітную дыстанцыю: нехта з самага пачатку пайшоў у адрыў,  нехта працягваў руку дапамогі саперніку. Два чалавекі, прайшоўшы па адным крузе, адмовіліся ад барацьбы.

Пераможцам гэтага забегу стаў Дзяніс Матыевіч. Усяго на некалькі секунд ад яго адстаў Віталь Лось, на трэцім месцы апынуўся Віталь Мажута.

Пераможцы і прызёры гонкі з перашкодамі «Волат» былі ўзнагароджаны  дыпломамі і медалямі, удзельнікі таксама атрымалі дыпломы. 

IMG_7450.JPG

Захар Пільвінскі, самы юны пераможца «Волата»:

– Я і сам не чакаў, што стану пераможцам. Думаў, што прабягу дзеля забавы, а атрымалася, што фінішаваў першым. Вельмі рады, канешне.


Святлана Буднік, удзельніца:

– Так шмат уражанняў, што цяжка выказаць іх словамі. Усё цікава, весела, здорава. Мы ўсёй сям’ёй вырашылі паўдзельнічаць – выступалі адразу ў трох групах. З мужам беглі разам, але да фінішу я прыйшла раней за яго: жанчынам крыху скарацілі некаторыя іспыты – і таму мы выйгрывалі час.

Пераможцам ніхто з нашай сям’і не стаў, але гэта не засмучае, – бо тое задавальненне, якое мы атрымалі ад гонкі, нашмат больш за ўсе перамогі.

Вельмі спадзяюся, што «Волат» стане штогадовым спаборніцтвам – тады паспрабуем дайсці да перамогі.


Вадзім Лебядзевіч, ініцыятар гонкі:

– Ідэя правесці гонку з перашкодамі з’явілася гадоў пяць назад, але ўсё не атрымлівалася яе спраўдзіць. Так і «даляжала» яна да юбілею Астраўца.

Усе перашкоды прыдумваў сам, але пры падрыхтоўцы арыентаваўся на альтэрнатыўныя спаборніцтвы «Бізон», якія праводзяцца ў Беларусі ўжо не адзін дзясятак гадоў.

«Волат» прайшоў упершыню – і колькасць удзельнікаў гаворыць сама за сябе: людзям гэта цікава. Цяпер, канешне, бачу, што траса і перашкоды былі не ідэальнымі, нешта  трэба будзе дапрацаваць.

Хацелася б, каб гэтыя спаборніцтвы сталі традыцыйнымі, але для гэтага патрэбна падтрымка.  

IMG_7478.JPG

IMG_7545.JPG

IMG_7647.JPG

Гэта было больш, чым прос­та цікава і відовішчна. Бура эмоцый захапіла не толькі ўдзельнікаў, якія, дарэчы, усе іспыты пераадольвалі дастаткова лёгка і з усмешкай, але і тых, хто прыйшоў іх падтрымаць ці проста паглядзець.

Аб адным шкадую: што была ўсяго толькі гледачом гэтай захапляльнай экстрэмальнай гонкі...


Текст: Светлана Фёдорова
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений