Узнагароды атрымалі сямейныя дынастыі Астравеччыны (+відэа)

15:09 / 27.08.2018

У рамках святкавання 550-годдзя Астраўца на галоўнай сцэне ў цэнтры горада прайшоў фінал рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі-2018” Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

IMG_4857.jpg


Сваёй творчасцю і талентам з астраўчанамі дзяліліся фіналісты конкурсу – лепшыя артысты працоўных калектываў  з розных куточкаў нашай краіны.

IMG_4760.jpg


Цудоўнае выкананне музычных кампазіцый, гумар вядучага, шчырыя ўсмешкі і апладысменты гледачоў, падарункі ад артыстаў – кожны з іх дарыў на памяць самым актыўным астраўчанам маленькага бусліка, чыстага і прыгожага сімвала Беларусі – зрабілі юбілейны вечар Астраўца яшчэ больш святочным і па-хатняму цёплым.

IMG_4781.jpg

IMG_4783.jpg

IMG_4788.jpg

– На нашай зямлі жывуць і заўсёды жылі працалюбівыя людзі, якія ўмеюць добра рабіць сваю работу і добра адпачываць, – сказаў у віншавальным слове старшыня раённага абʹяднання прафсаюзаў Расціслаў Іванавіч Бразінскі. – І сёння мы ўшаноўваем чалавека працы і цэлыя дынастыі працаўнікоў нашага раёна.

За плённую працу падзяку Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі атрымалі работнікі астравецкага камунгаса С.З.Грынцэвіч, цэнтральнай раённай бальніцы В.І.Руднік, гімназіі №1 Н.Г.Свіла і саўгаса “Падольскі” В.В.Трыбоцкі.

IMG_4803.jpg

IMG_4800.jpg

Атрымалі падзяку за адданасць сваёй справе і лепшыя сямеййныя дынастыі раёна:  Вакулік, агульны педагагічны стаж якой складае 69 гадоў; Налівайка, якая аддала сельскай гаспадарцы ў агульным больш за 110 гадоў; і Кірпа, “сямейны” сельскагаспадарчы стаж якой – больш за 170 гадоў!

IMG_4825.jpg

IMG_4818.jpg

За папулярызацыю здаровага ладу жыцця на роднай Астравеччыне і высокія спартыўныя дасягненні падзякай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі адзначаны і чэмпіён Беларусі па спартыўнай хадзьбе, удзельнік ХΙ Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра, выхадзец з Варнян Аляксандр Ляховіч.

IMG_4839.jpg

– У нашага горада ёсць усё. Не хапае толькі алімпійскага медаля, – адзначыў Аляксандр. – Але я веру, што і гэтым дасягненнем сваіх людзей Астравец у хуткім часе зможа ганарыцца. 

Текст: