Навукова-практычную канферэнцыю прысвяцілі спадчыне Астравеччыны

20:33 / 25.08.2018
1

У кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшла навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная навуковай і культурнай спадчыне Астравеччыны. Дакладамі пра гісторыю нашага краю, цікавымі расповедамі пра жыццё Астраўца з прысутнымі падзяліліся выбітныя ўраджэнцы Астравеччыны.

IMG_7119.jpg

Беларускі этнолаг, загадчык сектара захавання фальклорнай спадчыны Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы НАН Беларусі Юрый Внуковіч расказаў пра фальклор Астравеччыны. Настаўнікі Гудагайскай і Міхалішкаўскіх сярэдніх школ, апантаныя краязнаўцы роднага краю Марыя Васілёнак і Ігар Усціменка прыгадалі гісторыю лагера для савецкіх ваеннапалонных “Шталаг-342” у Гудагаі і гісторыю Міхалішак ХVІ стагоддзя. Старшыня Астравецкага раённага Савета ветэранаў Расціслаў Герт успомніў Астравец, якім убачыў яго напачатку сваёй прафесійнай дзейнасці, а таксама прозвішчы людзей, якія шмат зрабілі для раёна. Мастак, пераможца рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Алег Драбышэўскі цёпла ўспомніў сваю маленькую радзіму – вёску Табарышкі і расказаў пра свае работы, выстаўленыя ў фае кінаканцэртнай залы.

IMG_7117.jpg

IMG_7143.jpg

IMG_7148.jpg

Текст:
Фото: Алена Гануліч