15 каманд сталі ўдзельнікамі турніра па пляжным валейболе, прымеркаванага да юбілея Астраўца (+відэа)

11:53 / 27.08.2018

Кубак Астравецкага раёна па пляжным валейболе сабраў у дзень горада 15 каманд.

9.jpg

– Гульні праходзілі на дзвюх пляцоўках, –  рассказаў дырэктар ФСК Валяр’ян Валяр’янавіч Валадзько. –  Групы А і Б гулялі на пляжы першага мікрараёна, а гульні групы В прайшлі на Янаўскім вадасховішчы.

8.jpg

На працягу суботняга дня па два прадстаўнікі ад кожнай каманды па некалькі разоў выходзілі на поле і “высвятлялі валейбольныя адносіны”.


Фартуна ў гэты дзень, на жаль, была не на баку астраўчан, і ў фінале, які прайшоў на пляжы першага мікрараёна, сустрэліся тры ашмянскія каманды.

 У выніку фінальных сустрэч пераможцам астравецкага турніру стала каманда №2 г. Ашмяны. Яны былі ўзнагароджаны юбілейным кубкам Астраўца і падарункам. 

7.jpg

6.jpg

5.jpg

4.jpg

3.jpg

2.jpg

1.jpg

Текст: