Юбілей з рыкам матора: «Рэтра і Кастам мота» сабраліся ў Астраўцы (+ відэа)

15:18 / 27.08.2018

Адным з вузкатэматычных, але ад гэтага не менш цікавых мерапрыемстваў падчас святкавання юбілею Астраўца, стаў “байкерскі” падарунак любімаму гораду.

Астравецкае аб'яднанне байкераў «No limits» сабрала на пляцоўцы каля млына дружную кампанію прадстаўнікоў рэтра-тэхнікі – у асноўным матацыклаў, якіх набралася больш за дваццаць, і два аўтамабілі, якія ў сваёй катэгорыі “даўно за” таксама заслугоўвалі ўвагі.

IMG_4701.jpg

Мотатэхніка – і “старэйшага” пакалення, і больш маладога “ўзросту” – вызвала інтарэс гараджан і гасцей свята горада: каб разок “газануць”, пасядзець за рулём ці проста сфатаграфавацца на фоне “самага-самага” матацыкла або машыны, прыходзілася нават стаць у чаргу.

IMG_4550.jpg

Да слова, для фатаграфавання байкеры арганізавалі і спецыяльную фотазону: чорна-белы фон аэрадрома старога горада тут, у рознакаляровай сучаснасці, дарыў сапраўдны рэтра-настрой.

Сярод мясцовай бліскучымі бакамі выдзяляліся 4 матацыклы з Вілейкі – адзін з якіх хоць і 19665 года выпуску, прыехаў у Астравец “на сваіх двух”! – а таксама трыцыкл “Муравей” з Вільнюса.

IMG_4668.jpg


СЛОВА ЎДЗЕЛЬНІКАМ

Уладзімір, калекцыянер з Вілейкі:

– У Астравец я прывёз толькі чатыры матацыклы з 1952 па 1969 гады выпуску, хоць мая калекцыя налічвае больш 40 матацыклаў і каля дзясятка машын. Збіраю тэхніку 3-4 гады, актыўна ўдзельнічаю ў рэтра-злётах – каб захаваць гісторыю і каб яе ведалі нашы дзеці і ўнукі.

Усе мае матацыклы заводзяцца і едуць, аднак у Астравец тры прыйшлося везці лафетам, бо гума, як і фарба, на іх арыгінальныя – могуць застацца на асфальце. (Смяецца)

Владимир Вилейка.jpg

Віктар, аг. Варона:

– Некалькі гадоў назад праз інтэрнэт купіў свой ЛУАЗ-969 – каб у лес па грыбы ездзіць. І зімой ён гурбаў не баіцца. Але найбольшую радасць ад таго, што могуць пакруціць яго баранку, адчуваюць дзеці на такіх вось выставах. Таму ўдзельнічаю ў іх па магчымасці.

А калі даведаўся, што да юбілею горада плануецца выстава рэтра-тэхнікі, месяц назад купіў яшчэ і “Днепр” 1981 года. Два тыдні разбіраў яго, фарбаваў, шлем-каску прыкупіў…

ЛУАЗ из Вороны.jpg

Уладзімір, г. Вільнюс:

– На сваім матаролеры “Маравей” 1980 года выпуску прыехаў з жонкай. Не так і далёка, а разганяецца ён да 60 кіламетраў у гадзіну. Захапляюся менавіта тульскай тэхнікай – яна самая зручная. Па адукацыі я аўтамеханік, усё жыццё працую з “жалезам”, так што аднавіць іржавы кузаў для мяне не праблема.

Трицикл из Вильнюса.jpg

IMG_4577.jpg

IMG_4311.jpg

IMG_4587.jpg



Текст:
Фото: Ольга Хотянович