Астравецкія асілкі ў дзень горада памераліся сіламі (+відэа)

15:23 / 27.08.2018

У суботні дзень пляжная зона ля вадаёма ў першым мікрараёне ператварылася ў спартыўную пляцоўку. Моц, спрыт і імкненне да перамогі на конкурсе, прымеркаваным да 550-годдзя Астраўца тут дэманстравалі 11 астравецкіх асілкаў.

Гледачоў сабралася няшмат, аднак той, хто прыйшоў – не пашкадаваў. Дзе яшчэ ўбачыш, як 11 юнакоў бы пушынкі варочаюць колы, пераносяць бочкі-чамаданы і перацягваюць трохтонны аўтамабіль!

IMG_8152.jpg

Але пра ўсё па парадку

У свята гораду асілкаў чакалі пяць конкурсаў. Падчас “Фермерскай прагулкі” ўдзельнікі конкурсу пераносілі чамаданы – агульнай вагой у 80 кілаграм. Лепшым тут стаў Аляксандр Лабачэўскі – ён справіўся з заданнем за 8, 82 секунд. Крыху адсталі ад яго Павел Афонін і Марэк Лаўрыновіч.

Наступны конкурс аказаўся не нашмат лягчэйшы. У “кантоўцы кола” астравецкім асілкам неабходна было перакульваючы кола пераадолець вызначаную адлегласць. І зноў перамогу святкаваў Аляксандр Лабачэўскі, другім стаў Павел Афонін, а трэцім – Максім Вальмус.

IMG_8185.jpg

Падымаць штангу вагой у 140 кілаграмаў удзельнікам конкурсу давялося падчас наступнага спаборніцтва пад назвай “Станавая цяга”. Прычым, рабіць гэта можна было на працягу дзвюх хвілін.

У першага ўдзельніка конкурсу пазмагацца са штангай не атрымалася. Адзін, два, тры, чатыры… дванаццаць – адлічвае пад’ёмы другога канкурсанта старшыня журы. Здаецца, гэта заяўка на перамогу. Але не. 22 пад’ёмы фіксіруе журы ў Аляксанда Лабачэўскага – і гэта зноў перамога.

IMG_8077.jpg

IMG_8090.jpg


Падчас “Качынай прагулкі” на старт выходзяць па два асілкі, якія ў адбымках пераносяць 85-кілаграмовы снарад. Пераможцу – ім зноў стаў Аляксандр Лабачэўскі – на гэта спатрэбілася ўсяго 10, 47 хвілін.

IMG_8112.jpg

IMG_8121.jpg

IMG_8125.jpg

IMG_8129.jpg

Змаглі сябе адчуць асілкі і “бурлакамі”. Праўда, ім давялося перацягваць не баржу, а трохтонны аўтамабіль. Здавалася, што цягнуць яны цацачную машынку, пра цяжкасць працэсу гаварыў толькі напружаны твар удзельнікаў конкурсу. А хутчэй усіх з перацягваннем аўтамабіля справіўся Павел Афонін, які пацясніў Аляксандра Лабачэўскага на другое месца.

IMG_8162.jpg

IMG_8147.jpg


– Цікавы конкурс, захапляючае відовішча – асабліва для тых, хто любіць сілавы экстрым, – падзяліўся ўражаннямі наш зямляк Аляксандр Ляховіч. – Увогуле, цудоўна, што спорт у Астраўцы развіваецца. Было прыемна сёння папрысутнічаць на адкрыцці фізкультурна-аздараўляльнага комплексу – нашаму гораду не хапала такога месца. А ўвогуле, сёння вельмі шмат цікавых пляцовак і мерапрыемстваў – хочацца ўсюды пабываць   і ўсё паглядзець.

Што ж датычыцца “Астравецкага асілку”, то пераможцам конкурсу, зрэшты, як і ў мінулым годзе, стаў Аляксандр Лабачэўскі. Другое месца заняў Павел Афонін, трэцяе – Марэк Лаўрыновіч.

IMG_8203.jpg

IMG_8137.jpg


Текст:
Фото: Елена Ярошевич