Астравец святкуе юбілей у сонечнай зоне

18:32 / 25.08.2018
4125

Праграма святкавання юбілею горада прапануе жыхарам і гасцям Астраўца адпачыць на востраве кахання, дзе, акрамя іншых, размясцілася інтэрактыўная зона “Сонца”.

IMG_4630.jpg

Гэта цікавы і новы для астраўчан фудкорт на траве: выйграў у “атамнай” зоне гамбургер або прынёс з сабой лёгкі перакус – вось табе зручныя столікі і мяккія сядзенні. Адпачывай і назірай за тым, што адбываецца ў другіх зонах, колькі захочаш.

Тых, каго цікавіць ці хвалюе здароўе, да адкрытай і вельмі пазнавальнай размовы з урачом-дыябетолагам запрасіла навукова-папулярнае ток-шоу “Смачныя тэорыі: фарэль”. Тут можна было атрымаць адказы на любыя пытанні – ад таго, наколькі карысная рыба ўвогуле і фарэль у прыватнасці, і да розных і правільных спосабаў скінуць лішнюю вагу.

IMG_4728.jpg

Дранікі і рыба “з пылу з жару” сталі прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў ток-шоу.

Працяг маленькага гастранамічнага свята пад адкрытым небам у “сонечнай” зоне для ўсіх жадаючых гарантавала дэгустацыя кактэйляў “Астравецкіх”, сакрэт якога так і застаўся нераскрытым.

IMG_4735.jpg


IMG_4650.jpg

IMG_4632.jpg


IMG_4626.jpg

IMG_4363.jpg

IMG_4360.jpg

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений