Астравец святкуе 550-годдзе пад крылом паветранага змея (+відэа)

11:57 / 27.08.2018

Інтэрактыўная зона “Вецер”, якая разам з сонцам, вадой і атамнай энергіяй уваходзіць у “Зялёны квадрат” “чыстай” энергіі, запрасіў усіх жадаючых паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабу паветраных змеяў і вяртушак.

IMG_4671.jpg

Гэта сапраўдны фестываль, які сабраў пад вялізным шатром усіх, хто марыць пра неба. Не упэўнены, што атрымаецца зрабіць свайго змея? З вяртушкай справіцеся абавязкова! Нават маленькія госці зоны “Вецер” дапамагалі мамам і татам спраўдзіць сваю даўнюю мару – запусціць у паветра свайго змея.


Для таго каб у жадаючых прыбавілася імпэту, ужо з адзінаццаці гадзін над востравам кахання, раз-пораз падымаючыся пад самыя аблокі, трапяталі вялізныя рознакаляровыя паветраныя змеі, а рознакаляровыя сады ветру ўздымалі настрой, дарылі лёгкасць і заварожвалі сваім незвычайна меладычным пасвістваннем…

IMG_4634.jpg

IMG_4574.jpg

IMG_4499.jpg

IMG_4392.jpg

IMG_4385.jpg

IMG_4380.jpg

IMG_4373.jpg

IMG_4362.jpg



Текст:
Фото: Ольга Хотянович