Гульнявая плавальная пляцоўка ЖКГ стала пераможцам конкурсу “Плаванне на чым папала”, прымеркаванага да юбілею Астраўца (+відэа)

11:42 / 27.08.2018
4092
1

Паплаваць на самаробных плавальных сродках прапанавалі ў дзень горада прадстаўнікам арганізацый Астравеччыны.

1.jpg

 У другі раз самых крэатыўных  аматараў  актыўнага адпрачынку і майстроў на ўсе рукі сабраў конкурс “Плаванне на чым папала”, які сёлета прымеркавалі да 550-годдзя Астраўца.

2.jpg

 На старт  вадаёма ў першым мікрараёне выйшла 9 каманд: “Флагман” з аўтамабільнага парка №4, “Аварыйная газавая служба” з Астравецкага раёна газавага забеспячэння, “Лясны крэйсер “Ёлкі-палкі” з Астравецкага лясгаса,  “По Щучьему велению” з ДРБУ, “Формула 1” з гімназіі №1, “Машына хуткай дапамогі” з цэнтральнай раённай бальніцы, “Чырвоная маланка” з Астравецкага РАНС, “Bottle ship” з Беларускай АЭС і гульнявы комплекс “Крепыш” прадставіла Астравецкае РУП ЖКГ.

3.jpg

Удзельнікі конкурсу пастараліся: самаробныя плавальныя сродкі ўпэўнена і хутка  пераадольвалі вызначаную дыстанцыю, прыцягвалі ўвагу яркімі фарбамі і сцягамі. Праўда, некаторыя, падчас перамяшчэння гублялі свае часткі.

4.jpg

 І ўсё ж пераможца быў вызначаны. Гран-пры конкурсу журы,  ды і гледачы таксама,  аддалі Астравецкаму РУП ЖКГ. Самым  хуткім быў   прызнаны  “бутэлечны карабль” Беларускай АЭС, самай музыкальнай стала  плавальная  аварыйная машына Астравецкага раёна  газазабеспячэння, а самы арыгінальны плот збудаваў Астравецкі лясгас.

5.jpg

– Вельмі падабаецца ўсё, што сёння адбываецца ў Астраўцы, –  падзялілася ўражаннямі  сям’я Субаткевіч. – Хочацца ўсюды паспець і ўсё паглядзець. Спачатку прыйшлі на конкурс “Плаванне на чым папала” – хацелася б, каб перамагла цэнтральная бальніца. Аднак плот, зроблены Астравецкім РУП ЖКГ,  заслугоўвае найвышэйшай узнагароды.


6.jpg


Пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі ад раённай арганізацыі “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg

Текст: Елена Ярошевич
Комментарии
0
Гость
Молодцы организации!
Только заберите с реки свои плоты. На них теперь дети катаются.
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений