Астравец святкуе юбілей з “атамнымі” гульнямі

17:42 / 25.08.2018

Жыхароў і гасцей горада з 10 гадзін раніцы запрашае “паварушыць звілінамі” інтэрактыўная зона “Атам”.

IMG_4641.jpg

Атамныя прафесіяналы, якія “на пальцах” патлумачаць, што такое “мірны атам”, атамны хранограф і гульні для дзяцей і дарослых, дзе можна “пашавяліць звілінамі”, праявіць фантазію і расшырыць кругагляд – усё гэта разам з бяспройгрышнай латарэяй, якая пры правільных адказах на пытанні гарантавала ўдзельнікам бясплатны бургер – цалкам экалагічны, хоць і незвычайнага зялёнага колеру.

А яшчэ наведвальнікі “атамнай” зоны будавалі градзірні і размалёўвалі іх у тыя колеры, якімі яны ўяўлялі атамную энергію. Градзірні атрымаліся вясёлкавымі – светлымі і пазітыўнымі, з кветкамі, сэрцамі і сонейкамі.

IMG_4345.jpg

IMG_4352.jpg

IMG_4598.jpg

IMG_4603.jpg

IMG_4607.jpg

IMG_4610.jpg

IMG_4643.jpg

IMG_4648.jpg




 

Текст:
Фото: Ольга Хотянович