Музычны падарунак астраўчанам зрабілі пагранічнікі (+відэа)

17:13 / 25.08.2018
3002

Канцэрт узорна-паказальнага аркестра Брэсцкай пагранічнай групы і выступленне роты ганаровага каравула органаў пагранічнай службы стаў цудоўным падарункам для астраўчан у 550-гадовы юбілей горада.

6.jpg

 З раніцы неба спрабавала напалохаць астраўчан хмаркамі і невялікім дождыкам. Як раз на гэты час і прыпала выступленне ўзорна-паказальнага аркестра Брэсцкай пагранічнай групы.  І неба  злітасцівілася і  выпусціла сонейка. А пагранічны аркест сагрэў астраўчан сваім выступленнем.

8.jpg

 На змену аркестру выйшла рота ганаровага каравула органаў пагранічнай службы з вайсковай часці 2007 г. Мінска.


Адладжаныя рухі, ваенная выпраўка, выкананне каманд пад  музычнае суправаджэнне  аркестра – пагранічнікі за свой падарунак атрымалі гарачыя апладысменты. 

7.jpg

5.jpg

4.jpg

3.jpg

2.jpg

1.jpg

Текст: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений