Жніво і новыя перамогі

16:37 / 09.08.2018

Галоўная інтрыга жніва – хто першым намалоціць тысячу тон збожжа сярод камбайнераў, якія працуюць на камбайнах з прапускной здольнасцю звыш 12 кілаграмаў зерня ў секунду, – сёння раскрылася. У гэтай катэгорыі перамог гервяцкі хлебароб Іосіф Масевіч, які працуе без памочніка.

Масевіч.jpg

 Сёння камбайнер дапамагаў убраць збажыну РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”. На полі непадалёк ад вёскі Літвяны камбайнер прымаў віншаванні і грашовыя прэміі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і кіраўніцтва гаспадаркі.

P.S. У раёне тысячу тон збожжа яшчэ намалацілі Віталь Мілэйша з Сяргеем Урлікам з КСУП “Гудагай”, а перавезлі – Уладзімір Грынцэвіч, Валерый Садоўскі з КСУП “Варняны”, Станіслаў Васілеўскі з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”, Казімір Сцефановіч, Валерый Кірпа, Юрый Яромін, Валерый Вялікі з КСУП “Гервяты” і Іосіф Бабіч з КСУП “Гудагай”.

Віншуем хлебаробаў з выдатным вынікам!


Текст: