І ў выхадныя працуюць камбайнеры

08:33 / 09.08.2018
Як праходзіць уборка ў выхадны дзень, мы вырашылі даведацца, выправіўшыся на нівы РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі». 

Раніца суботы. На небе – ні аблачынкі, а слупок тэрмометра няўмольна паўзе ўверх. Добра, хоць ветрык ратуе ад спёкі.

IMG_6357.jpg

– Для ўборкі такое надвор’е – тое, што трэба, – расказвае дырэктар РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Дзяніс Валер’евіч Кірпа. – Вільготнасць намалочанага збожжа вагаецца ў межах 12-14% – яго дастаткова адзін раз прагнаць на сушылцы і ачысціць. Эканомія відавочная. 

Агульнымі намаганнямі дзесяці камбайнаў за дзень у гаспадарцы ўбіраецца каля 100 гектараў. Хлебаробы ўжо цалкам убралі азімыя пшаніцу і трыцікале, якія далі на круг крыху больш чым па 19 цэнтнераў. 

– Ураджай сёлета не самы лепшы: дзе-нідзе пасевы падпаліла, – расказвае дырэктар. – Але жаліцца і ківаць на  надвор’е не варта. Галоўнае – у максімальна кароткія тэрміны ўбраць тое, што саспела, выканаць дзяржзаказ і пакінуць збожжа на камбікорм. Адначасова нарыхтоўваем кармы. Спадзяюся, яшчэ закладзём дзве сянажныя траншэі і нарыхтуем у стрэйч-плёнку каля 1,5 тысячы травяністых кармоў. Ужо рыхтуем глебу пад сяўбу рапсу.

 З кожнага абмалочанага гектара ў саўгасе збіраюць каля 20 цэнтнераў


IMG_6406.jpg

Загадчыца зернесклада Галіна Янкойць

– Дзесяць гадоў працую на камбайне, але такога слабага ўраджаю не прыпомню, – гаворыць камбайнер Дзмітрый Шэша. – Найбольш запомнілася жніво 2015-га, калі намалаціў амаль дзве тысячы тон збожжа. Сёлета ў нас ніхто нават тысячы не збярэ.

IMG_6392.jpg

Падчас абедзеннага перапынку тату Дзмітрыя Шэшу і дзядулю Міхаіла Козела падтрымлівае сын і ўнук Арцём

Да размовы далучаецца яго калега Аляксандр Шостак:
– Цэлы дзень працуем, а ў выніку каля 30 тон за дзень намалочваем. У лепшыя гады за сотню малацілі… Але год на год не прыходзіцца.

 Як і хлебаробы, без выхадных працуюць работнікі кухні.
– Трэба хлопцаў смачна і сытна карміць, каб ураджай добра ўбіралі. Абеды і падвячоркі прывозім у поле, –  расказвае раздатчыца Ала Крывіцкая, наліваючы чарговую порцыю халадніку.

IMG_6370.jpg

Хлебаробаў корміць раздатчыца Ала Крывіцкая

Механізатары хуценька паабедалі  і скіраваліся да сваіх камбайнаў. Хвіліна-дзве – і магутная жніўная песня зноў палілася над наваколлем.

– У 7 раніцы хлопцы ўжо ў майстэрнях: рыхтуюць камбайны, запраўляюцца – і ў поле. Шчыруюць да 9 гадзін вечара – даўжэй працаваць не дазваляюць росы. Ніхто не скардзіцца, механізатары разумеюць: трэба як мага хутчэй завяршыць уборку, – гаворыць Дзяніс Кірпа. – Я ўзначальваю гаспадарку толькі тры месяцы. Праблем, канешне, шмат. Радуе, што людзі тут шчырыя, цягавітыя. Разам, спадзяюся, у нас усё атрымаецца. 

IMG_6402.jpg

Для памочніка камбайнера Дзмітрыя Родзя сёлетняе жніво – першае, і, спадзяецца ён, не апошняе


IMG_6400.jpg

Памочнік брыгадзіра Марыя Асьмінкіна адказная за ўборку


IMG_6395.jpg

Станіслаў Васілеўскі працуе ў Астравецкай ЖКГ і дапамагае саўгасаўцам вазіць збожжа


IMG_6385.jpg

 Вадзіцель Падольскай СШ Анатоль Супрановіч на жніве дапамагае вяскоўцам


IMG_6362.jpg

На камбайне КЗС-1218 Аляксандр Шостак працуе восьмы сезон


IMG_6384.jpg

Камбайнер Іван Аўгуль спраўляецца без памочніка


IMG_6378.jpg

Яўген Крывіцкі не першы год працуе камбайнерам. Сёлета разам з рапсам механізатар намалаціў каля паўтысячы тон






Текст:
Фото: Алена Гануліч