Тысячу тон збожжа намалаціў экіпаж з КСУП “Гервяты”

15:17 / 05.08.2018

Апошнім пераможцам жніўнага спаборніцтвасярод камбайнераў, якія працуюць на камбайнах з прапускной здольнасцю звыш 10 да 12 кілаграмаў зерня ў секунду, стаў камбайнерскі экіпаж КСУП “Гервяты” ў складзе Валянціна Тадэвушавіча Гайдуля і Уладзіміра Іосіфавіча Бурко.

FKsHoLD3YnQ.jpg

“Тысячнікі” сёння прымалі віншаванні і грашовыя прэміі ад прадстаўнікоў мясцовай улады і кіраўніцтва гаспадаркі, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Віншуючы хлебаробаў, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Руслан Мікалаевіч Сачко падзякаваў ім за нялёгкую працу і пажадаў не траціць аптымізму і бадзёрасці да канца ўборкі.

Віншуем хлебаробаў!

1.jpg

2.jpg

3.jpg

Текст:
Фото: Алена Гануліч