Тысяча тон збожжа братоў Арцёма і Аляксандра

18:11 / 02.08.2018
2

Эстафету жніўных перамог гервяцкіх хлебаробаў сёння прадоўжылі браты Арцём Бабойць і Аляксандр Маркун, якія першымі ў раёне сярод маладзёжных экіпажаў намалацілі тысячу тон збожжа.

IMG_6313.jpg

З кветкамі, падарункамі і грашовымі прэміямі да іх у поле завіталі прадстаўнікі мясцовай улады і гаспадаркі, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прафсаюзнай пярвічкі сельгаспрадпрыемства, Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі.

Віншуючы маладых хлебаробаў КСУП “Гервяты” з першай намалочанай тысячай тон збожжа, старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Яраслававіч Шалудзін адзначыў, што сустрэчы на гервяцкіх нівах сталі добрай традыцыяй і пажадаў братам не растраціць імпэт і стараннасць да канца ўборкі.

IMG_6281.jpg

Нягледзячы на свае маладыя гады, Арцём і Саша з дзяцінства ведаюць сапраўдны смак і кошт хлеба. Дзед Генрых, які ўсё жыццё адпрацаваў у калгасе трактарыстам, а кожнае лета з трактара перасаджваўся на збожжаўборачны камбайн “Дон”, неаднойчы браў з сабой унукаў у поле.

IMG_6308.jpg

– Мы даўно марылі ўбіраць разам, – за дваіх расказвае Арцём. – І я, і брат не раз працавалі памочнікамі камбайнераў – а сёлета наша мара збылася…

– Ды яшчэ як! – падхоплівае Саша. – У першую чаргу хацелі даказаць сабе, што мы гэтак жа, як і камбайнеры са стажам, можам і ўмеем убіраць ураджай. У нас атрымалася.

Віншуем маладых хлебаробаў з перамогай!

IMG_6285.jpg

IMG_6296.jpg

Текст:
Фото: Алена Гануліч