Неугомонные “Черемушки” из Островецкого территориального центра

10:16 / 24.07.2018
2912
Не сакрэт, што мода – адна з самых непастаянных рэчаў. І мода на танцы не выключэнне: вальс, факстрот, полька, карагод, кадрыля, стэп… Ці многія з нас ведаюць і змогуць паўтарыць хаця б палову рухаў і па?

Напэўна, так аднойчы паду­малі наведвальніцы Астравецкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяль­нага абслугоўвання – і вырашылі: нядрэнна было б і самім успомніць танцы бабуль і дзядуль, і моладзі паказаць прыгажосць танцаў мінулых стагоддзяў. Так з’явіўся харэаграфічны калектыў «Чаромушкі».

Чаромушки.jpg

Пачыналася ўсё з дзвюх пар. Жанчыны, якім імпэт не дазваляе сядзець без справы, сталі ўспамінаць прызабытыя рухі  бытавых і святочных танцаў. Цяпер калектыў складаецца з 10 жанчын узростам ад 50 да 72 гадоў. Яны актыўна займаюцца адраджэннем і прапагандай колішніх танцаў.

– У той мо­мант, калі мы вы­ра­ша­лі, як назваць калектыў, пачулі музыку пад аднайменнай назвай з савецкай кінастужкі, – расказ­вае кіраўнік калектыва Тамара Іва­наўна Батура. – Яна ўсім настолькі спадабалася, што аднагалосна пра­галасавалі за «Чаромушак».

У лістападзе калектыву спаў­няецца два гады. «Чаро­муш­кі», як бачым, яшчэ маладыя, – аднак за гэты час ужо паспелі «засвяціцца» на многіх святах і мерапрыемствах нашага раёна і нават у канцэртах за межамі Астравеччыны. 

У рэпертуары харэаграфічна­га калектыву з дзясятак народных танцаў – і столькі ж яны яшчэ хочуць развучыць. А скарбонка ўзнагарод ужо напоўнілася дыпломамі, самым галоўным з якіх жанчыны лічаць Дыплом пераможцы адкрытага творчага фестываля-конкурса «За родную Беларусь», які праходзіў падчас святкавання Дня Незалежнасці.

Цяпер жанчыны актыўна рыхтуюцца да юбілею горада, каб паказаць жыхарам і гасцям Астравеччыны ўсю прыгажосць беларускіх танцаў мінулых часоў. Таксама яны су­пра­цоўнічаюць з вакальна-ха­рэа­гра­фіч­ный групай «Вязынка» з тэрытарыяльнага цэнтра – развучваюць разам некалькі нумароў.

– Мы з радасцю ўдзельнічаем у розных імпрэзах і канцэртах, – гаворыць Тамара Іванаўна, – і заў­сёды гатовы паказаць нашым гледачам, што ўзрост – не перашкода для актыўнага жыцця, гэта толькі лічба ў пашпарце, галоўнае – маладосць душы.

Текст: Антон Мальшевский
Фото: з архіва калектыва
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений