Семінар-вучоба для работнікаў жывёлагадоўлі прайшоў на МТК “Маркуны”

09:31 / 24.07.2018
Якія памылкі ў кармленні буйной рагатай жывёлы робяць жывёлаводы? Браць на ўзбраенне сучасныя тэхналогіі або працаваць  «дзедаўскім» метадам? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся на семінары-вучобе, які напрыканцы мінулага тыдня сабраў начальнікаў малочна-таварных комплексаў, загадчыкаў ферм, заатэхнікаў, ветэрынарных урачоў на МТК «Маркуны» КСУП «Міхалішкі».

IMG_2443.jpg

Падобныя жывёлагадоўчыя семінары праходзяць на Астравеччыне рэгулярна: летась, напрыклад, абмяркоўваліся ветэрынарнае абслугоўванне жывё­лага­доўчых аб’ектаў і шляхі павелічэння надояў, а напачатку гэтага года – тэхналогія вырошчвання цялят
Нагодай для семінара сталі змяненні і дапаўненні рэспуб­ліканскага рэгламенту па выт­вор­часці малака на комплексах. 
Каля 60 працэнтаў сабекошту малака складае кармленне. Спе­цыялісты Гродзенскага аграпрамысловага саюза літаральна за пяць хвілін пры дапамозе пенсільванскага сіта вызначылі якасць кормасумесі, якую даюць каровам на МТК «Маркуны». 

IMG_2423.jpg

– Кармавая сумесь пачынае працаваць тады, калі яна пра­вільна парэзана кормараздатчыкам, – засыпаючы ў спецыяльнае сіта жменю корму, патлумачыў выконваючы дырэктар абласнога аграпрамысловага саюза Алег Анатольевіч Нарэйка. – Пенсільванскае сіта складаецца з 3-4 аддзелаў, якія маюць розныя па велічыні адтуліны. Верхні бокс адсякае часцінкі больш 1,9 см, сярэдні – затрымлівае часцінкі 0,8 см, а ў самы ніжні трапляюць часцінкі менш 0,8 см. 

Аналіз маркунскай корма­сумесі паказаў, што каля 30 працэнтаў кармоў застаецца на кармавых сталах. Па словах спецыялістаў, асноўная прычына гэтага – недастатковы час змешвання ці тупыя нажы ў кормараздатчыку.

IMG_2424.jpg

Удзельнікі семінара наведалі тэхналагічныя цэхі, лабараторыю, дзе абмеркавалі сучасныя патрабаванні да якасці малака і прыстасаванні для яго лабараторнага аналізу, сянажныя траншэі. 

Вытворчасць малака на ўсіх малочна-таварных комплексах кантралюецца з дапамогай камп’ютара,  які ўтрымлівае звесткі на кожную жывёліну. Алег Анатольевіч параіў спецыялістам спампаваць і ўстанавіць гэтую базу на сучасны персанальны смартфон – гэта дазволіць быць больш мабільным і не прывяза­ным да камп’ютара. Выканаўчы дырэктар Гродзенскага абласнога аграпрамысловага саюза прадэманстраваў прысутным работу гэтага мабільнага дадатка: дастаткова толькі ўвесці нумар жывёліны – і праз некалькі хвілін праграма выдасць на экран тэлефона ўсю гісторыю жыцця каровы, пачынаючы ад даты нараджэння і заканчваючы звесткамі аб надоях.

IMG_2446.jpg

Текст:
Фото: Алена Гануліч