В Ольховке прошел районный турслет (+видео; обновлено)

08:41 / 27.07.2018
16

Чарговы раённы турзлёт, прысвечаны Году малой радзімы і 550-годдзю Астраўца, на мінулым тыдні сабраў аматараў актыўнага адпачынку нашага раёна на традыцыйным месцы непадалёк ад Альхоўкі. Абараняць гонар сваіх арганізацый у гэтым годзе «зляцеліся» прадстаўнікі сямі арганізацый: Астравецкага лясгаса, РАУС, РАНС, РУП ЖКГ, райспажыўтаварыства, КСУП «Гервяты» і саўгаса «Падольскі».

IMG_4311.jpg

Для тых, хто прыехаў у суботу ў Альхоўку, раённы ФСК падрыхтаваў некалькі сюрпрызаў.

Так, традыцыйна самае відовішчнае і лагічнае спаборніцтва – пераадольванне паласы перашкод арганізатары перанеслі на першы дзень, пакуль “турысты” яшчэ не паспелі стаміцца. Як і ў мінулым годзе “паласа” многім камандам далася цяжка: нехта рабіў усё хутка, аднак з памылкамі, другія выконвалі кожны конкурс грунтоўна, аднак гэта забірала шмат часу. Не дзіўна, што пасля агучвання вынікаў, многія спрачаліся з суддзямі: маўляў, мы ж першымі былі.

IMG_4377.jpg

Пасля невялікага перапынку пачаўся адзін з самых відовішчных відаў спорту – валейбол. І зноў жа многія каманды спрабавалі спрачацца з суддзямі, даказваючы, хто “правы”, а хто “правейшы”. Аднак суддзя заўсёды мае рацыю – на то ён і суддзя.

У наступным конкурсе каманды ўжо імкнуліся "падкупіць" суддзяў сваім кулінарным майстэрствам: адны рабілі стаўку на разнастайнасць зеляніны, другія – на колькасць мяса  ў страве, трэція – на тое, каб было шмат, чацвёртыя – на ўпрыгожанне, пятыя – на крэатыўную прэзентацыю.

IMG_4791.jpg

Пасля гэтага суддзі сабраліся ў экскурсію па стаянках турыстаў, каб ацаніць іх быт. Каманды сустракалі камісію танцамі, песнямі, байкамі і канешне, хлебам-соллю. Гэты конкурс стаў своеасаблівай размінкай перад галоўным вячэрнім конкурсам – мастацкай самадзейнасці.

Новы дзень зноў пачаўся з новых спаборніцтваў. Для пачатку ўсім спартсменам выдавалі турыстычную карту прылягаючай мясцовасці, арыентуючыся па якой, удзельнікі павінны былі знайсці схававаныя ў лесе кантрольныя кропкі, адзначыцца на іх – і вярнуцца на старт. Тут і высветлілася, хто ўмее карыстацца картамі і компасам, а каму лепш у лес па грыбы і ягады не хадзіць. Над стварэннем гэтай карты, дарэчы, папрацаваў Уладзімір Клусевіч з Гудагая.

IMG_5132.jpg

А яго брат Віктар Клусевіч, як і летась, праклаў маршрут для воднага турызму і прадаставіў удзельнікам сваю байдарку для конкурсу. Але, каб забрацца ў яе, канкурсантам спачатку трэба было перабрацца на процілеглы бок ракі Страча па бервяне. І тут не абышлося без штрафных мінут: нехта не змог прайсці па бервяне і дабіраўся да байдаркі ўплаў, нехта заблытаўся ў вёслах і варотах, а нехта ўвогуле патапіў байдарку.

IMG_5196.jpg

Як звычайна, самыя відовішчныя конкурсы – сумо і перацягванне каната – арганізатары пакінулі на “закуску”. Як паказалі астравецкія “сумаісты”, у гэтым конкурсе галоўнае не вага, і нават не сіла, а пачуццё раўнавагі і спрыт.

А вось у перацягванні каната – нішто не заменіць сілу і пачуццё пляча сябра – што і даказалі каторы год запар, не асабліва напружваючыся, леснікі.

У агульным заліку прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: астравецкія камунальшчыкі занялі трэцюю прыступку п’едэсталу, міліцыянеры – другую, а выратавальнікі – першую.

P.S.

ДУ "Астравецкі раёны ФСК" дзякуе за прызы і падарункі для ўдзельнікаў раённага турзлёта астравецкія раённыя грамадскія аб'яднанні “Белая Русь”, "Беларускі саюз жанчын”, Беларускі прафесійны саюз работнікаў аграпрамысловага комплексу і "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

IMG_4321.jpg

IMG_4365.jpg

IMG_4423.jpg

IMG_4435.jpg

IMG_4456.jpg

IMG_4462.jpg

IMG_4489.jpg

IMG_4501.jpg

IMG_4551.jpg

IMG_4594.jpg

IMG_4628.jpg

IMG_4649.jpg

IMG_4670.jpg

IMG_4695.jpg

IMG_4767.jpg

IMG_4803.jpg

IMG_4939.jpg

IMG_5009.jpg

IMG_5051.jpg

IMG_5057.jpg

IMG_5121.jpg

IMG_5136.jpg

IMG_5172.jpg

IMG_5201.jpg

IMG_5230.jpg

IMG_5270.jpg

IMG_5285.jpg

IMG_5300.jpg

IMG_5381.jpg

IMG_5389.jpg



Текст:
Фото: Антон Мальшевский
Видео: Роберт Иванчик