Як спрацавалі жывёлаводы раёна за 6 месяцаў?

10:48 / 18.07.2018
Па звестках упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, колькасць буйной рагатай жывёлы ў параўнанні з мінулым годам паменшылася на 69 галоў – яна складае 32 716, а грамадскі статак, наадварот, павялічыўся: на комплексах і фермах утрымліваецца 10 107 кароў – на 12 галоў больш, чым на такую ж дату летась.

На 1 ліпеня ў раёне надаілі 28 415 тысяч тон малака, што на 700 тон менш, чым летась. Пераадолелі мінулагодні паказчык валавай вытворчасці мала­ка КСУП «Гудагай», «Гервяты» і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі». 

малако.jpg

У надоях на карову мінула­год­ні ўзровень палепшылі такса­ма толькі гудагайскія, гервяцкія і падольскія жывёлаводы (+142, +270, +47 кілаграмаў адпаведна).
За шэсць месяцаў гэтага года таварнасць малака склала 87,8%. Найлепш у гэтым накі­рунку спрацаваў КСУП «Гудагай», дзе гэты паказчык дасягнуў 90,6%. З разліку на адну карову ў сярэднім па раёне з пачатку года рэалізавана 2 469 кілаграмаў малака. 

У адкормачнай галіне валавая прывага буйной рагатай жывёлы склала 2 374 тоны – на 8% менш, чым летась. З «плюсам» спрацавалі толькі КСУП «Гудагай» і «Гервяты», дзе валавая прывага дасягнула 7 215 (6%) і 9 426 (+1%) цэнтнераў адпаведна. 

На 1 ліпеня пагалоўе свіней склала 14 030 (+228 галоў), а іх валавая прывага – 1 008 тон, што на 17% больш, чым летась. 

На перапрацоўчыя прадпрыемствы пастаўлена 3 609 тон мяса (+125 тон) і 24 939 тон малака (-693 тоны).


Текст:
Фото: Алена Гануліч