В Кемелишках праздновали День рыбака (+видео)

21:12 / 08.07.2018
2

Сённяшні дзянёк сонца не абдзяліла цеплынёй – паліла на дварэ яшчэ як. Не менш горача было і на святочнай пляцоўцы аграгарадка Кямелішкі – тут адзначалі Дзень рыбака

kemelishki (24).jpg

Якіх толькі выпрабаванняў для аматараў рыбы ні прыдумалі арганізатары гэтага свята: спаборніцтвы па рыбнай лоўлі, выстава-дэгустацыя рыбных блюдаў, конкурсы на лепшую юшку, рыбнае асарці, падворак, нават конкурс прыгажосці сярод русалак праводзілі.

Для тых, хто да “ціхага” палявання дыхае, як кажуць, роўна, прапанавалі пазмагацца ў спрытнасці і дасціпнасці, завітаўшы на спартыўныя пляцоўкі па валейболе, дартсе і шашках.

kemelishki (2).jpg

Радавалі вока і слых гасцей свята сёння астравецкія і ашмянскія артысты, завітаў у Кямелішкі і вядомыбалалаечнік Аляксандр Варанішча са сваёй камандай.

kemelishki (1).jpg

Прыкупіць чаго смачненькага прапаноўвалі дзяўчаты з Астравецкага райспажыўтаварыства, частавалі ўсіх ахваых найсмачнейшай юшкай і салдацкай кашай павары са Смаргонскай пагранічнай групы. Дзяцей і дарослых заклікалі паспытаць шанцаванне розныя атракцыёны…

kemelishki (3).jpg

kemelishki (4).jpg

kemelishki (5).jpg

kemelishki (6).jpg

kemelishki (7).jpg

kemelishki (8).jpg

kemelishki (9).jpg

kemelishki (10).jpg

kemelishki (11).jpg

kemelishki (12).jpg

kemelishki (13).jpg

kemelishki (14).jpg

kemelishki (15).jpg

kemelishki (16).jpg

kemelishki (17).jpg

kemelishki (18).jpg

kemelishki (19).jpg

kemelishki (20).jpg

kemelishki (21).jpg

kemelishki (22).jpg

kemelishki (23).jpg

kemelishki (25).jpg

Адным словам, свята гэта было не толькі для рыбакой, але і для ўсёй наваколіцы.


Больш падрабязна чытайце ў бліжэйшых нумарах “АП”.

Рыта ДРЭМА.

Фота аўтара і Лізаветы ДРЭМЫ.

Текст: