Дзень вышыванкі пад акампанемент Аляксандра Варанішча прайшоў 2 ліпеня ў Астраўцы

19:01 / 02.07.2018
1150

Дзень вышыванкі, які прайшоў пад эгідай самай масавай маладзёжнай арганізацыі краіны – БРСМ пры падтрымцы сектара культуры райвыканкама і грамадскай арганізацыі “Белая Русь”, у Астраўцы адбыўся ўпершыню. І хочацца верыць, што ён стане традыцыйным.

1.jpg

2.jpg

Прыемна было бачыць у файе і ў глядзельнай зале людзей у вышыванках – ну, калі не ў сапраўдных, то хоць бы ў так званых “вышымайках”. У каго адпаведнага нацыянальнага ўбору не было – на жаль, наш гандаль, ні дзяржаўны, ні прыватны, пра гэта не парупіўся, хоць жадаючых набыць стыльны ўбор у беларускіх нацыянальных матывах было б, мне здаецца, нямала – пра тых паклапаціўся ўсё той жа БРСМ: стужку з беларускім арнаментам прымацавалі кожнаму жадаючаму – зрэшты, тых, хто адмовіўся, не было. У гальштуках з беларускім арнаментам і вышыванках прыйшлі на свята і кіраўнікі раёна.

17.jpg

12.jpg

10.jpg

Асабліва прыемна было назіраць за малышамі ў кашульках з беларускім арнаментам: хочацца верыць, што з іх вырастуць сапраўдныя патрыёты сваёй Айчыны.

4.jpg

У файе кінаканцэртнай залы “Астравец” гасцей чакаў яшчэ адзін сюрпрыз: фотавыстава аднаго з адметных фотамастакоў Астравеччыны  Юрыя Горыда. На фотаздымках майстра наша Бацькаўшчына – такая родная, мілая, звыклая да драбніц… Убачыўшы яе вачамі мастака, разумееш, наколькі яна дарагая і любімая…

І фота беларусаў у вышыванках – дзяцей, дарослых, моладзі, сталых – каб зразумець, наколькі прыгожая беларуская вышыванка, часам трэба ўбачыць яе староннім вокам.

3.jpg

Ну а кульмінацыяй Дня вышыванкі стаў канцэрт віртуоза-балалаечніка Аляксандра Варанішча. Гэты таленавіты харызматычны музыкант добра вядомы астраўчанам: яго часта запрашаюць на канцэрты ў наш раён. І, якая б ні была сцэна – кінаканцэртная зала ці вясковы клуб, колькі б гледачоў ні было ў зале, ніводзін з іх не пакідае выступленне Аляксандра раўнадушным ці ў дрэнным настроі: Варнаішча сам да сёмага поту (у літаральным сэнсе гэтага слова!) выкладваецца на сцэне – і гледачы, не шкадуючы далоняў, падтрымліваюць кожную яго кампазіцыю. А некаторыя – і на сцэне! У той дзень Аляксандру Варанішча дапамагалі шоу-балет і спявак Яўгеній Кіслы, але і “завадныя” – ды і як не завесціся, калі іграе Варанішча! – астраўчане рознага ўзросту.

5.jpg

6.jpg

7.jpg

8.jpg

Тыя, хто прыйшоў 2 ліпеня ў кінаканцэртную залу на Дзень вышыванкі, адпаведны святочны настрой перад Днём Незалежнасці атрымалі. Верыцца, што яго не зможа змыць нават дождж – тым больш, што ён такі доўгачаканы!

9.jpg

11.jpg

13.jpg

14.jpg

15.jpg

Текст: Нина Рыбик
Фото: Ніна Рыбік
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений