Газета об островецкой семье Кутько стала одной из лучших в области

11:50 / 13.06.2018
810

У абласным конкурсе “Сям’я. Няхай будзе ўшанавана ўсімі!” газета братоў Арцёма і Ягора Куцько ўзнагароджана Дыпломам II ступені.

IMG_4726.jpg

Хлопчыкі праз газету пазнаёмілі “чытача” з сабой, мамай і татам, расказалі пра адпачынак, захапленні і мары кожнага члена сям’і. Іх бацькі – Святлана і Валерый – падзяліліся сакрэтамі выхавання сыноў і сямейнага шчасця, далі падказку, як мары маленькіх летуценнікаў пераўтварыць у рэальнасць, нагадалі пра каштоўнасць хвілін, праведзеных разам, “перасцераглі” ад бацькоўскіх і дзіцячых памылак і далі шмат іншых слушных парад.

DSC00133.jpg

– Мы невыпадкова выбралі да ўдзелу ў конкурсе гэтую сям’ю, – расказвае метадыст Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Маргарыта Качан. – І бацькі, і дзеці заўсёднікі розных святаў і мерапрыемстваў, яны актыўна ўдзельнічаюць у творчых конкурсах і дабрачынных акцыях, гэта сям’я – прыклад еднасці, узаемаразумення і падтрымкі.


 

Текст: Рита Дремо
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений