Лідары корманарыхтоўкі па стане на 6 чэрвеня

Лідары корманарыхтоўкі па стане на 6 чэрвеня

16:29 / 06.06.2018
1807

Па звестках райкама прафсаюза работнікаў АПК, па стане на 6 чэрвеня лепшых вынікаў на нарыхтоўцы кармоў дасягнулі:

IMG_1258.jpg

1. КАСЬБА ШМАТГАДОВЫХ ТРАЎ

Зыгмунд Адамавіч ЛУКАШЭВІЧ з КСУП “Гудагай”, які на КПГ-9 скасіў 505 гектараў.

Рымантас Вацлававіч ТРАПШЫС з КСУП “Гервяты”, які на КМР-9 скасіў 457 гектараў.

Генрых Тадэвушавіч МЛЫНСКІ з КСУП з “Гудагай”, які на КМР-9ВТ, скасіў 304 гектары.


2. ПАДБОР І ЗДРАБНЕННЕ ЗЯЛЁНАЙ МАСЫ

Сяргей Іосіфавіч ЯБЛОНСКІ з КСУП “Гудагай”, які на кормаўборачным камбайне “Джон-Дзір-7380” убраў 2 370 тон.

Славамір Мар’янавіч СЫС з КСУП “Варняны”, які на кормаўборачным камбайне  “Ягуар-870” убраў 1 589 тон.

Віталь Віктаравіч МІЛЭЙША з КСУП “Гудагай”, які на кормаўборачным камбайне КГ-6 убраў 1 390 тон.


3. ПРЭСАВАННЕ І АБМОТКА ПАДВЯЛЕНАЙ ТРАВЫ Ў СТРЭЙЧ-ПЛЁНКУ

Юрый Леанардавіч РЭВАКА з КСУП “Гервяты”, які на прэс-абмотчыку “Крона” нарыхтаваў 402,6 тон.

Віктар Францавіч ГРЫМБОЎСКІ з КСУП “Гудагай”, які на прэс-абмотчыку “Тарнада” нарыхтаваў 448 тон.

Алег Іванавіч СТАТКЕВІЧ з КСУП “Варняны”, які на прэс-абмотчыку ППРО-155 нарыхтаваў 138 тон.

Текст: Алена Гануліч
Фото: Алена Гануліч
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений