На Астравеччыне пачалася корманарыхтоўка

16:03 / 25.05.2018
Яе Вялікасць Касавіца робіць першыя крокі па лугах і палетках раёна. Па стане на 24 мая, травы леглі ў пракосы на 914 гектарах, што складае 7 працэнтаў ад плана. З дня на дзень аграрыі пачнуць закладваць зялёную масу ў траншэі. 

IMG_9840.jpg

НА ФОТА: Вацлаў Часлававіч Канд­ратовіч з КСУП «Гудагай», які працуе на варушылцы-успушвальніку, прызнаецца, што для яго самая любімая пара – касавіца. Яна пахне зёлкамі, спявае галасамі салаўёў і нагадвае пра далёкае басаногае дзяцінства.


Текст:
Фото: Алена Гануліч