Пяць медалёў Аіды Недалтоўскай

16:48 / 21.05.2018

У сярэдзіне мая на базе санаторыя “Азёрны”, што на Гродзеншчыне, прайшла V міжнародная алімпіяда “Натарыят Беларусі–2018”. У складзе каманды Гродзенскай натарыяльнай акругі выступала кансультант натарыяльнай канторы Астравецкага раёнаАіда Недалтоўская, якая заваявала ажно пяць медалёў.

Аіда.jpg

За перамогу ў больш чым 20 відах спорту, пачынаючы ад скачкоў у даўжыню і заканчваючы боўлінгам, змагаліся больш за 300 чалавек з Беларусі, Расіі, Казахстана, Малдовы, Украіны, Турцыі і Польшчы. Спаборніцтвы праводзіліся ў камандным і асабістым заліках.

Аіда Недалтоўская заняла два першых месцы ў штурханні ядра і кідках мяча ў кальцо, два другіх – у эстафеце 4х400 і бегу на 100 метраў, стала трэцяй у бегу на 400 метраў.

– Сёлета былі зменены правілы ў лёгкаатлетычных відах: пераможца вызначаўся не, як звычайна, па часе, а па ўзроставым каэфіцыенце. Што тычыцца бегу, то на ўсіх заяўленых дыстанцыях я фінішавала з лепшым, чым у сапернікаў, часам, – расказвае спартсменка. – Дзякую Андрэю Уладзіслававічу Блашкевічу, які дапамагае мне трэніравацца.

23 маяў Польшчы пройдзе міжнародная натарыяльная алімпіяда, дзе ў складзе зборнай каманды натарыяту Беларусі будзе выступаць і наша зямлячка.

Пажадаем ёй удачы!


Текст: