“Свята” для островецких семей (+видео)

13:47 / 16.05.2018

Нядаўна ў нашай краіне адзначаўся Дзень сям'і. Павіншаваць астравецкіх гледачоў у гэты дзень са сталіцы прыехаў Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята».

IMG_9044.jpg

Ансамбль быў створаны пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў 1984 годзе і з таго часу заваяваў добрую славу не толькі ў Беларусі, але і ў бліжнім і далёкім замежжы: штогод ансамбль дае каля 60 канцэртаў, у тым ліку дабрачынных.

IMG_8879.jpg

У рэпертуары ансамбля шмат канцэртных праграм, якія ўключаюць у сябе сінтэз розных жанраў мастацтва: вакал, жывое інструментальнае суправаджэнне, харэаграфія, – што з'яўляецца візітнай карткай калектыва.

IMG_9112.jpg

Трэба адзначыць, што нешматлікія, на жаль, гледачы не пашкадавалі, што вырашылі завітаць на “Свята” – энергія і задор сталічных артыстаў нікога не пакінулі раўнадушнымі – словы знаёмых песень самі зляталі з языка, а ногі прытопвалі пад вядомыя акорды і пералівы гітары, цымбалаў, скрыпкі, і, зусім не дзіўна, што напрыканцы канцэрта зала стоячы дзякавала “святочным” артыстам гучнымі апладысментамі і выклікамі “Брава!”

IMG_8823.jpg

IMG_8835.jpg

IMG_8879.jpg

IMG_8901.jpg

IMG_8914.jpg

IMG_8921.jpg

IMG_9121.jpg

IMG_8888.jpg



Текст:
Фото: Антон Мальшевский