Пасля суботніка жыхароў Кямелішак чакаў культурны адпачынак

17:27 / 30.04.2018
Крыху перавёўшы дух пасля суботніх навядзенняў парадку ў вёсцы, жыхароў Кямелішак запрасілі на адкрыццё вясенняга музычнага сезону ў мясцовы клуб. 
kemkonc1.jpg
– Мы зрабілі праграму канцэртна-забаўляльнай, – расказвае нястомны арганізатар вясковых святаў, мастацкі кіраўнік аддзела культуры і вольнага часу аг. Рытань Алёна Якубцэвіч. – Хацелася, каб людзі і паспявалі, і пасмяяліся, і пагулялі.
У красавіцкі цёплы вечарок у клубе гучалі песні пра каханне, вясну, музыку, чуўся залівісты смех і шчырыя апладысменты.
Гэтае свята не атрымалася б такім насычаным, калі б, як заўсёды, не прыехалі на дапамогу артысты з Рытані і Альхоўкі. Дапамагла ствараць добры настрой і ветэран працы, былы дырэктар мясцовага Дома культуры Людміла Валынец і юная зорачка Валерыя Стэх.
kemkonc3.jpg
kemkonc4.jpg
kemkonc2.jpg
kemkonc.jpg

Рыта ДРЭМА.


Текст: