Лідары вясенне-палявых работ на 27 красавіка

16:34 / 27.04.2018
Па стане на 27 красавіка, раннімі збожжавымі і зернебабовымі культурамі ў раёне засеяна 82% плошчаў (8 079 гектараў) і 56% (10 313 гектараў) – усяго яравога кліна. 

IMG_3865.jpg

 Па звестках Астравецкай раённай арга­нізацыі «Беларускі прафесійны саюз работнікаў аграпрамысловага комплексу», па стане на 26 красавіка, лепшых вынікаў на вясенне-палявых работах дасягнулі:

ВОРЫВА

Віталь Іванавіч ТРЫБОЦКІ з РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», які на трактары «Джон-Дзір» заараў 343 гектары.
Віктар Віктаравіч САЛЬМАНОВІЧ з КСУП «Гудагай», які на трактары МТЗ-3022 заараў 250 гектараў.
Іван Уладзіслававіч СТАЦІНА з КСУП «Міхалішкі», які на трактары «Джон-Дзір» заараў 297 гектараў.

 КУЛЬТЫВАЦЫЯ

Віктар Віктаравіч АЛЁКСА з КСУП «Гудагай», які на трактары МТЗ-3022 падрыхтаваў 540 гектараў.
Казімір Станіслававіч МАСОЙЦЬ з КСУП «Варняны», які на трактары МТЗ-1221 падрыхтаваў 536 гектараў.
Іосіф Станіслававіч МАСЕВІЧ з КСУП «Гервяты», які на трактары МТЗ-3022 падрыхтаваў 447 гектараў.

 СЯЎБА ЗБОЖЖАВЫХ

Пётр Іванавіч СЯРГЕЙ з КСУП «Гудагай», які на трактары «Джон-Дзір» засеяў 665 гектараў.
Валерый Станіслававіч ДЭНЮШ з КСУП «Варняны», які на трактары МТЗ-3022 засеяў 579 гектараў.
Вацлаў Часлававіч КАНДРАТОВІЧ з КСУП «Гудагай», які на трактары «Джон-Дзір» засеяў 524 гектары.

 ПАГРУЗКА АРГАНІКІ

Леанід Яўгенавіч БАРАНОЎСКІ з КСУП «Міхалішкі», які на «Амкадоры» пагрузіў 16 225 тон.
Анатоль Яўгенавіч ВАЛЯВАТЫ з КСУП «Гудагай», які на «Амкадоры» пагрузіў 12 735 тон.

УНЯСЕННЕ АРГАНІКІ

Міхаіл Аляксандравіч ДАШЫН з КСУП «Міхалішкі», які на трактары МТЗ-3022 унёс 5 860 тон.
Станіслаў Феліксавіч ГРЫМБОЎСКІ з КСУП «Гудагай», які на трактары МТЗ-1025 унёс 3 951 тону.

УНЯСЕННЕ МІНЕРАЛЬНЫХ УГНАЕННЯЎ

Іван Антонавіч ЯНОВІЧ з КСУП «Варняны», які на трактары МТЗ-952 унёс угнаенні пад яравую сяўбу на 3 144 гектарах.
 Сяргей Пятровіч УРЛІК з КСУП «Гудагай», які на трактары МТЗ-1221 унёс угнаенні пад яравую сяўбу на 2 140 гектарах.
Текст:
Фото: Алена Гануліч