Дзяржаўная ўзнагарода Паўла Афоніна

11:56 / 26.04.2018
2245

Святочная цырымонія ўшанавання лепшых працаўнікоў краіны 25 красавіка прайшла ў Палацы Рэспублікі. З рук прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Андрэя Кабякова дзяржаўныя ўзнагароды атрымалі аграрыі, работнікі лясной гаспадаркі, журналісты, вучоныя. Узнагароджаны і наш зямляк – машыніст лесанарыхтоўчай тэхнікі ДЛГУ “Астравецкі лясгас” Павел Вітальевіч Афонін.

афонін.jpg

Пазалетась на працягу некалькіх месяцаў  машыніст быў задзейнічаны на ліквідацыі наступстваў урагану ў Смалявіцкім і Чэрвеньскім лясгасах Мінскай вобласці. Напрыканцы мінулага года Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Указ №451, згодна з якім дзяржаўныя ўзнагароды атрымалі 89 чалавек.  За сумленную і напружаную працу медалём “За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый” быў адзначаны і Павел Вітальевіч.

Афонін медаль.jpg

– Ва ўрачыстай атмасферы медаль мне ўручыў прэм’ер-міністр краіны, – у тэлефоннай размове падзяліўся ўражаннямі ад удзелу ў святочнай цырымоніі Павел Вітальевіч. – Андрэй Уладзіміравіч падкрэсліў, што ў Год малой радзімы павінен быць парадак на кожным кавалачку зямлі. Не выключэнне – і лясная гаспадарка. Наш лясгас у гэтым накірунку працуе плённа: штогод садзім лес, дапамагаем іншым лесагаспадарчым прадпрыемствам у ліквідацыі наступстваў урагану і нашэсця караеда, падтрымліваем парадак ля адміністрацыйных будынкаў і ў лясным фондзе… Лічу, што мая ўзнагарода – гэта заслуга ўсяго нашага вялікага калектыву.


 

Текст: Алена Гануліч
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений