Наш бессмяротны полк. УСПОМНІМ УСІХ ПАЙМЕННА!

16:42 / 19.04.2018
Набліжаецца Дзень Перамогі. На жаль, час няўмольны: у раёне застаўся толькі адзін ветэран Вялікай Айчыннай вайны, аптымістычны і энергічны Юрый Міхайлавіч Александровіч, дай Бог яму здароўя і сіл яшчэ на доўгія гады!

Але гэта не азначае, што разам з ветэранамі адыходзіць і памяць пра іх жыццё, пра выпрабаванні, якія ім давялося вынесці, тыя подзвігі, якія яны здзейснілі. Не варта забывацца праўду пра вайну, жахаў якой, дзякуючы нашым продкам, што пакінулі на яе франтах сваё жыццё ці здароўе, мы, іх нашчадкі, не ведаем. Гэтая памяць жыве амаль што ў кожнай сям’і, дзе захоўваецца фотаздымкі, рэчы, успаміны дарагіх людзей.

Калі мы ў мінулым годзе ў нумары, прысвечаным Дню Перамогі, у рубрыцы «Бессмяротны полк» на старонках газеты апублікавалі фотазадымкі некаторых ветэранаў, было нямала нараканняў нашых чытачоў: а чаму сярод іх не было нашага бацькі, дзеда, прадзеда? Адказ просты: каб пра некага расказаць – трэба пра яго, як мінімум, ведаць.

бессмертный полк8

бессмертный полк15

бессмертный полк20

Сёлета рэдакцыя прапануе тым, хто хоча, каб у сімвалічным астравецкім бессмяротным палку апынуліся іх родныя і блізкія, звярнуцца ў рэдакцыю, напісаць самім ці расказаць журналістам пра сваіх продкаў, якія ў Вялікую Айчынную вайну змагаліся з ворагам. Давайце разам паспрабуем сфарміраваць  сімвалічны бессмяротны полк нашых землякоў, каб памяць пра іх жыла не толькі ў сям’і – каб пра іх ведалі ўсе, дзеля каго яны ваявалі!

Текст: Главный администратор