Прывітанне з другой Сусветнай

19:26 / 20.08.2010
1

Авіяцыйную бомбу часоў другой Сусветнай вайны знайшлі дзеці ў рацэ Вілія непадалёк ад Міхалішак.


Спачатку дзеці, што купаліся ў рэчцы, звярнулі ўвагу на вялікую жалязяку, якая ляжала ў вадзе. Дарослыя, даведаўшыся пра гэта, вырашылі выцягнуць яе з ракі, каб зрабіць купанне бяспечным. Але “жалязяка”, калі апынулася на паверхні, набыла выразнае аблічча авіяцыйнай бомбы – такімі ў гады Айчыннай вайны немцы бамбілі мост цераз Вілію. Далей “самадзейнасць” была спынена: пра небяспечную знаходку паведамілі ўчастковаму інспектару міліцыі, а той – у ваенкамат.
У той жа дзень, ужо амаль каля поўначы, у вёску прыехалі сапёры з Гродна, якія дасталі бомбу і абясшкодзілі небяспечную знаходку.

Ніна АЛЯКССЕВА.