Дапамога ад “Белай Русі"

18:44 / 20.08.2010
240 тысяч рублёў сабрала і пералічыла Беларускаму дзіцячаму хоспісу пярвічная арганізацыя грамадская аб’яднання “Белая Русь” СВК “Варняны”.


Хвароба, асабліва цяжкая і пакутлівая, — гэта заўсёды гора, найперш – для блізкіх. І яно ўдвая, утрая большае, калі боль і пакуты спасцігаюць безабароннае дзіця, якое толькі стаіць на парозе жыцця. Кожны, хто сутыкаецца з гэтай бядой, па-рознаму рэагуе на яе: нехта зміраецца, здаецца без барацьбы. Нехта імкнецца зрабіць усё магчымае, каб вырваць дзіця з кіпцюроў хваробы. Але ва ўсіх нязгасным агеньчыкам палымнее надзея на лепшае – калі не на выратаванне, то хоць бы на дастойна пражытыя адведзеныя Богам дні і спакойны, беспакутны адыход.
Менавіта гэта – якасць жыцця невылечна хворага дзіцяці – з’яўляецца мэтай Беларускага дзіцячага хоспіса. Мы не можам здзейсніць цуд і вылечыць невылечную хваробу. Але ў нашых сілах даць хвораму дзіцяці неабходны камфорт жыцця, падарыць яму сваю любоў і клопат.
Пярвічная арганізацыя РГА “Белая Русь” на працягу чэрвеня і ліпеня праводзіла акцыю “Дапамажы дзецям” па збору ахвяраванняў для Беларускага дзіцячага хоспіса. У выніку было сабрана і пералічана на разліковы рахунак хоспіса 240 тысяч рублёў.
Дарэчы, дапамагчы хворым дзецям можа кожны жадаючы: дастаткова патэлефанаваць з хатняга тэлефона на нумар 8-902-101-0000 – і вы ахвяруеце хоспісу 5700 рублёў. Колькасць званкоў не абмежавана. Плата за тэлефанаванне будзе ўключана ў тэлефонны рахунак.



Юрый АДУЛА, намеснік старшыні СВК “Варняны” па ідэалагічнай рабоце.