Родом из СССР: Как охраняли автомат для газировки

13:07 / 06.04.2018
Памятаеце аўтамат з газіраванай вадой? Прынцып яго работы быў простым: кідаеш манету, выбіраеш, якую ваду будзеш піць, з сіропам ці без яго, – і падстаўляеш шклянку. Тры капейкі каштавала вада з сіропам, адну – проста з газам. Шклянкі можна было спаласнуць у гэтым жа аўтамаце – пад струменем вады, націснуўшы на спецыяльную платформу для тары.

0_143f94_fc3465c1_XXXL.jpg

Паставілі такі аўтамат з газвадой і на заводзе, дзе я працавала, – для камфорту работнікаў. Новенькі агрэгат і шэсць гранёных шкляначак каля яго народ не «адпускаў» цэлы дзень: мы па некалькі разоў бегалі частавацца газіроўкай. Але пасля заканчэння дзвюх рабочых змен шклянкі зніклі. 

Праз некаторы час ля аўтамата ізноў з’явілася шэсць новенькіх шклянак – ад­нак яны ўжо былі прымацаваны да аўтамата ланцужкамі. І зноў чарга віравала за «шыпучкай» увесь дзень – а ўвечары засталося толькі дзве шклянкі... 

Назаўтра парадак каля газмашыны ахоўваў вартаўнік. Прайшоў дзень, другі, трэці – шклянкі знікаць перасталі. Але ж узнікла іншая праблема: як аплачваць работу вартаўніка? 

Усё вырашылася банальна: ахову «знялі», шклянкі замкнулі ў шафу, а на аўтамат павесілі таблічку «Не працуе па тэхнічных прычынах».

 Рэгіна ДРЭМА, в. Ліпкі.


Текст: Главный администратор